Цэтлік // «Партрэт па панядзелках»

  • Партрэт па панядзелках: Дар’я Еўсікава

    Працягваем нашае знаёмства з парафіянамі, сёння з намі Дар’я Еўсікава.

  • Партрэт па панядзелках: Алёна Кот

    Сёння панядзелак, а гэта азначае, што мы пазнаёмім вас з цікавай і неардынарнай асобай. Яе ведаюць па-за межамі нашай парафіі. Яна вядома ў каталіцкіх кругах. Яе дзейнасць была звязана з гуртам «Рыбы» і з «Радыё Марыя». Яе імя — Алёна Кот. Ёй 29 год. Яна нарадзілася і жыве ў Мінску. Але аб усім па парадку...

  • Партрэт па панядзелках: Марыя Бачыла

    Каманда Jan.by працягвае распавядаць пра нашых парафіянаў. Сёння гэта дзяўчына вельмі прыгожая і таленавітая, вучыцца ў дзесятым класе, а яшчэ яна вельмі любіць Нябеснага Тату. Знаёмцеся — Марыя Бачыла.

  • Партрэт па панядзелках: Дзяніс Угарэнка

    Новы панядзелак — новы партрэт. Сёння мы пазнаёмім вас з Дзянісам Угарэнка — прадстаўніком сучаснай актыўнай моладзі.

  • Партрэт па панядзелках: Уладзіслава Чуро

    Сёння панядзелак, а гэта азначае, што надыйшоў час пазнаёміцца з новай асобай з нашай вялікай парафіяльнай сям’і. Паразмаўляўшы з Уладзіславай Чуро, мы зразумелі, што не можам абыйсці яе бокам.

  • Партрэт па панядзелках: Дзяніс Чаган

    Героем гэтага тыдня будзе Дзяніс Чаган. Яму 15 год, ён мае двух братоў і сястрычку, належыць да некалькіх парафіяльных груп, любіць бегаць, займацца спортам і хадзіць па крамах.

  • Партрэт па панядзелках: Ірына Лісічкіна

    Сёння нас чакае яшчэ адно цікавае знаёмства і адбудзецца яно з нашай парафіянкай Ірынай Лісічкінай.

    Ірыне 32 гады. Яна і яе сям’я, а менавіта муж Дзмітрый і дачушка Віка, належаць да руху Equipes Notre-Dame (Суполкi Мацi Божай).

  • Партрэт па панядзелках: Вадзім і Вольга Бачкоўскія

    Сёння мы пазнаёмім вас не з адной асобай з нашай парафіі, але з дзвума адразу. Чаму? Мы шчаслівыя прадставіць вам гісторыю новай маладой каталіцкай сям’і, якая пачала сваё існаванне 28 верасня 2019 года шлюбам у нашай каплічцы. Гэтае сужэнства ўтварылі двое нашых парафіянаў – Вадзім Бачкоўскі і Вольга Пашкевіч.

  • Партрэт па панядзелках: Ілля Манчынскі

    Ілля Манчынскі — яшчэ адзін парафіянін, гісторыя якога падалася нам вельмі цікавай. «Мяне завуць Ілля, мне 15 год. Я хажу ў школу і ў вольны час гуляю ў футбол, — распавядае наш суразмоўца, — у мяне паўнавартасная сям'я: мама, тата і дзве сястры - Маша і Даша. Яшчэ ёсць кот і чарапаха».

  • Партрэт па панядзелках: Валерый Шымак

    Сёння хочам пазнаёміць вас з яшчэ адным нашым парафіянінам — Валерыем Шымаком, расказаць пра яго жыццё і гісторыю паклікання.

  • Партрэт па панядзелках: Ірына Адамаўна Шаршун

    Дарагія сябры, сёння мы хочам пазнаёміць вас з нашай парафіянкай Ірынай Адамаўнай Шаршун. Яна ўжо на пенсіі, але прымае актыўны ўдзел у жыцці парафіі. Спадарыня Ірына Адамаўна распавяла, якое для яе было гора, калі яе ў 8 класе не прынялі ў камсамол, як яна потым прыйшла да веры і чым зараз дапамагае ў парафіі.

  • Партрэт па панядзелках

    Каманда Jan.by распачынае серыю публікацый пад рубрыкай, якая называецца «Партрэт па панядзелках». Кожны панядзелак мы будзем вас знаёміць з пэўнай асобай. Кожны панядзелак — новае інтэрв'ю.