Парафіяльныя супольнасці і ініцыятывы



Метады распазнавання плоднасці (МРП) — гэта метады натуральнага планавання сям'і.



Каб парафія магла выконваць сваю місію, яна павінна быць супольнасцю меншых супольнасцяў, так званых парафіяльных групаў. Гэтыя супольнасці з'яўляюцца сапраўднай праявай касцёльнай камуніі і асяродкамі евангелізацыі, якія дзейнічаюць у лучнасці са сваімі пастырамі. У парафіі ўжо існуюць і паўстаюць новыя такія групы як для дзяцей і моладзі, так і для мужчын, жанчын, а таксама сужэнстваў. Знаёмцеся, выбірайце адпаведную супольнасць для сябе, далучайцеся. У вас ёсць новыя прапановы — таксама чакаем. Ёсць месца для кожнага, хто прагне пазнаваць, любіць і наследаваць Езуса Хрыста ў трэцім тысячагоддзі.



Пры парафіі існуе супольнасць Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта. АСС з’яўляецца формай супрацоўніцтва і духоўнага абмену, якая ўзнікае паміж супольнасцю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і і чальцамі АСС, даючы апошнім магчымасць саліднай фармацыі і асабістых адносінаў з Богам.



Хто зразумее жанчыну лепш за іншую жанчыну?, або Аповед пра парафіяльны Жаночы клуб. Гэта гісторыя пачалася не так даўно — усяго толькі пару гадоў таму: у няпростыя часы некалькім жанчынам прыйшла такая думка, каб час ад часу сустракацца разам не толькі для малітвы, але і для шчырай душэўнай размовы. Наша парафія багатая на розныя малітоўныя групы і рухі для людзей розных узростаў, але такога, асаблівага, фармату дагэтуль у нас не было. На той час мужчынскі клуб ужо ладзіў свае сустрэчы. Жанчыны нашай парафіі вырашылі стварыць сваё кола пад цёплымі крыламі нашых сясцёр.



Літургічная Служба Алтара (ЛСА) — асаблівая (выключная) супольнасць юнакоў, якіх называюць міністрантамі і якія знаходзяцца найбліжэй да святара, які цэлебруе Святую Імшу, іншыя сакрамэнты або набажэнствы.



Касцёл заўсёды падкрэсліваў, што асабліва важнае месца ў Літургіі займае музыка і спеў.



Душпастырства моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам» (ДМХ) — гэта супольнасць студэнцкай і працуючай моладзі, якая працягвае сваю фармацыю. Фармацыя трывае ў розных формах: рэгулярныя сустрэчы, супольнае святкаванне дзён народзінаў, выезды на мерапрыемствы дыяцэзіяльнага маштабу, выезды на рэкалекцыі. Таксама ўдзельнікі ДМХ практыкуюць супольную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, чытанне адгартацый і энцыклік, прагляд хрысціянскіх фільмаў, сумесны актыўны і культурны адпачынак. Група аднадумцаў дае моцную падтрымку для маладога чалавека ў сучасным свеце.



Галоўная мэта руху Equipes Notre-Dame — дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт шлюбу. Cем’і руху Equipes Notre-Dame імкнуцца жыць з Хрыстом, прызнаюць Яго Пастырам і Панам свайго сужэнства, а Яго Евангелле прымаюць за канстытуцыю сваёй сям’і.



Сярод многіх груп і рухаў, якія існуюць у Касцёле, адным з найбольш вядомых з’яўляецца Жывы Ружанец. Жывы Ружанец — гэта супольнасць людзей, у склад якой уваходзіць 20 чалавек, якія штодзённа моляцца Ружанец: кожная асоба разважае адну таямніцу. Гэтыя супольнасці часта называюць «ружамі».



Скаўтынг накіраваны на ўсебаковае фізічнае і духоўнае развіццё дзяцей і падлеткаў праз гульні і прыгоды на прыродзе.



Мэтай Эўхарыстычнага руху маладых (ЭРМ) з'яўляецца дапамога дзецям і моладзі, якія ўжо прымаюць Святую Камунію, трываць у любові, сяброўстве і еднасці з Езусам Эўхарыстычным. Для гэтага падрыхтавана спецыяльная фармацыйная праграма. Адно з правілаў ЭРМ — быць трынаццатым апосталам, а дэвіз руху — «Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!».



Брацтва ўзнікла як адказ на патрэбу групы мужчын у больш актыўным ўдзеле ў жыцці парафіі і іх жаданне ўласнага духоўнага росту. Адна з галоўных мэтаў брацтва — аднова Касцёла праз аднову мужчын-католікаў.



Рух «Маці ў малітве» распаўсюджаны ва ўсім свеце. Яго дэвіз — «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне.



Касцёл з самага пачатку шанаваў памяць памерлых і навучаў, што «святая і збавенная думка — маліцца за памерлых, каб яны былі вызваленыя ад грахоў»



Jan.by — гэта каманда энтузіястаў, якія імкнуцца праз журналісцкую дзейнасць служыць Богу. Мы хочам з дапамогай сучасных сродкаў масавай камунікацыі несці свету праўду Евангелля, дзяліцца верай, інфармаваць аб падзеях у жыцці парафіі і Касцёла, а таксама спрыяць камунікацыі паміж людзьмі дзеля агульнага дабра.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.