Апекуны парафіі



Успамін: 27 снежня Рыбак, быў любімым вучнем Езуса. Стаў сведкам перамянення Пана і Яго малітвы ў Садзе Аліўным. Падчас Апошняй Вячэры туліўся да грудзей Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку сваю Маці. Ён — адзіны з Апосталаў, хто памёр сваёй смерцю каля 100 г. З’яўляецца аўтарам Евангелля, трох Лістоў, а таксама Апакаліпсіса. Сваім Евангеллем святы Ян дапаўняе іншыя і найбольш глыбока перадае Божыя таямніцы. Ва Усходнім Касцёле св. Яну надалі тытул Тэолага. У хрысціянскай іканаграфіі сімвалам св. Яна з’яўляецца арол.



Успамін: 14 жніўня Святы Максімільян Марыя Кольбэ нарадзіўся 8 студзеня 1894 года ў Здуньскай Волі, недалёка ад Лодзі ў цэнтральнай Польшчы. Ахрышчаны таго самага дня, атрымаў імя Раймунд. Сям'я яго потым пераехала ў Пабяніцаы. Рос Раймунд у хрысціянскай атмасферы бацькоўскага дому. Скончыў пачатковую школу і пачаў вучыцца ў сярэдняй школе.



Святы, якога мы ведаем, як Антонія Падуанскага, не называўся Антоніем і не нарадзіўся ў Падуі. Найчасцей да Антонія звяртаюцца за дапамогай у выпадках, калі нешта губляецца, гэта выдатна акрэслівае поле яго магчымасцей. Давайце ж успомнім факты і выправім памылковыя перакананні, звязаныя з яго асобай. Св. Антоній працаваў непакладаючы рук і адзначаўся незвычайнай памяццю. Так дасканала ведаў Біблію, што пра яго гаварылі: "Калі б усе Св. Пісанні былі знішчаны, Антоній мог бы прадыктаваць іх сакратару, аднавіўшы  такім чынам". Цяжка палічыць усе тыя цуды, што суправаджалі яго кароткае жыцце (памëр, маючы 36 гдоў).  Менш за год пасля смерці кананізаваны, а ў 1946 г. папа Пій XII аб′явіў яго Доктарам Царквы, надаючы тытул "Doctor Evangelicus".

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.