
Каб парафія магла выконваць сваю місію, яна павінна быць супольнасцю меншых супольнасцяў, так званых парафіяльных групаў. Гэтыя супольнасці з'яўляюцца сапраўднай праявай касцёльнай камуніі і асяродкамі евангелізацыі, якія дзейнічаюць у лучнасці са сваімі пастырамі. У нашай парафіі ўжо існуюць і паўстаюць новыя такія групы як для дзяцей і моладзі, так і для мужчын, жанчын, а таксама сужэнстваў. Знаёмцеся, выбірайце адпаведную супольнасць для сябе, далучайцеся. У вас ёсць новыя прапановы — таксама чакаем. Ёсць месца для кожнага, хто прагне пазнаваць, любіць і наследаваць Езуса Хрыста ў трэцім тысячагоддзі.