6 верасня Літургічная Служба Алтара павялічылася на аднаго міністранта. Ягор Пукіта, які вясной стаў кандыдатам, а тыдзень таму здаў экзамен, ужо ў гэтую нядзелю далучыўся да асаблівага служэння пры алтары.

«Для меня гэта вельмі радасная падзея і адказны крок, — распавёў Ягор. — У сувязі з каранавірусам мой пераход ад кандыдатаў адцягнуўся на некаторы час, але падчас скаўцкага летніка я прыняў рашэнне як мага хутчэй падрыхтавацца і стаць міністрантам. Я вельмі удзячны за дапамогу маім сябрам, якія мяне падтрымлівалі. Асаблівы дзякуй ксяндзу Уладзіміру за парады і падрыхтоўку».

Літургічная Служба Алтара (ЛСА) — асаблівая супольнасць юнакоў, якія знаходзяцца найбліжэй святара, цэлебруючага Святую Імшу, іншыя сакрамэнты або набажэнствы.

Дарагія бацькі, запрашаем вашых сыноў да служэння міністранта. Зборкі ў кандыдатаў будуць адбывацца ў суботу а 10.00 у капліцы. Запісацца можна ў святароў +375 29 7442538, больш інфармацыі тут >>>

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.