Ад 13 чэрвеня падтрымаць дзейнасць парафіі і будаўніцтва новага касцёла стала прасцей. Цяпер гэта можна зрабіць не выходзячы з дома. На сайце Jan.by у раздзеле “Ахвяраванне”, а таксама ўнізе кожнай старонкі сайта з’явілася форма ахвяравання, у якой можна вызначыць суму і пералічыць яе праз банкаўскую картку. Пры гэтым непасрэдна сайт Jan.by НЕ запытвае даных карткі, усе аперацыі адбываюцца на бяспечным сэрверы сістэмы плацяжоў Art-Pay.

Падтрымліваць Касцёл фінансава не толькі наш абавязак, але і натуральная пастава кожнага адказнага верніка. Мы ўсведамляем, што гэта наш Касцёл, бо мы да яго належым, гэта наша парафія, бо яна з нас складаецца. Мы будуем новую святыню — дом Божы, але дом, у якім будуць адчынены дзверы для нас, нашых дзяцей і ўсіх, хто шукае сустрэчы з Панам.

Дзякуем за падтрымку, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў, асабліва ў кожную сераду падчас набажэнства да св. Юзафа, а ў трэцюю сераду кожнага месяца падчас св. Імшы ў інтэнцыі нашых ахвярадаўцаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.