З 25 па 28 жніўня ў Ракаве праходзіў летнi палёт Божых Каровак. Распачаўся ён Святой Iмшой разам з бацькамi ў роднай парафii, пасля якой Божыя кароўкi, напоўненыя благаслаўленнем, вырушылi насустрач прыгодзе.

Пасля шыхтавання і ўрачыстага прывiтання ў Ракаве да нас завiтаў цiкавы герой — Неба, каб наблiзiць нас да тэмы летняга палёту: «Радасць даў мне Пан». Яно распавядала, што вельмi сумуе, гледзячы на свае зоркi, якiя перасталi свяцiць для iншых і згубiлi свае колеры радасцi. Дзяўчаты згадзiлicя дапамагчы Небу распалiць гэтыя зорачкi радасцю, таму кожная дзяўчынка атрымала невялiкую зорку, над якой трэба было папрацаваць на пряцягу ўсяго летняга палёту i паказаць, што варта быць радаснай i дзялiцца гэтай радасцю з iншымi.

На пачатку летнiкa нас чакала ўрачыстая цырымонiя — 5 дзяўчат далучыліся да кола Божых каровак. Ранiцай iншыя дзяўчаты падрыхтавалі месца для яе правядзення: зрабiлi маленькi алтарык, на якiм былi кветкi, паставiлi абраз Езуса Мiласэрнага, запалiлi свечкi.

I вось важны момант: кожная новая дзяўчынка пасля Святой Iмшы, асабiстага благаслаўлення святара, склала свае абяцанні ў прысутнасцi Божых каровак, шэфаў і дружыновай, кажучы: «З Божай ласкай абяцаю зрабiць усё магчымае, каб быць вернай Богу, маёй сям'i, маёй Радзiме, прытрымлiвацца Закона Божых Каровак i кожны дзень дапамагаць блiжняму», i атрымала доўгачаканую чырвоную шапачку з 7 кропачкамi (сем законау Божай кароўкi). Пасля ўсе Божыя Кароўкі падкiнулі ў паветра чырвоныя шапачкi i на знак радаснай падзеi разам закрычалі: «Ура, ура, урааа!»

Кожны дзень распачынаўся з песнi ад шэфаў як знак пачатку новага дня i заклiкy да руханкi. Руханка праходзiла з зорачкай, якая вучылася ад дзяўчат запалу на новы дзень.

Пасля было 20 хвiлiн, каб апрануць форму, прыбраць пакой, а чуйнае Неба заглядала да кожнагa пакою, каб паглядзець, як дбаюць аб чысцiнi яе зорачкi. Потым — час на шыхтаванне, дзе мы разам на пачатку дня прыгадвалi сем законаў Божай Кароукi (Божая кароўка заўсёды акуратная, паслухмяная, шчырая, задаволеная, любiць усiх, прыносiць карысць, любiць раслiны i жывёлаў), узнiмалi скаўцкi сцяг, малiлiся, кожная шостка атрымлiвала служэнне на новы дзень.

Кожная Божая кароўка ведала: штодзённа ёсць час на разважанне Евангелля, так званы Час Пана, дзе ўсе ў коле, часцей на прыродзе, каля дрэва дзеляцца сваiмi думкамi, разважаннямi. Кожны Час Пана завяршаўся вяночкам да Божай мiласэрнасцi за нашу краiну Беларусь.

Кожны дзень у нас была магчымасць удзельнiчаць у Святой Iмшы. Дзякуючы ксяндзу Уладзiмiру і ксяндзу Алегу, гэты час яшчэ больш наблiжаў нас да Бога, Мацi Божай, святога Францiшка.

Шостка, якая адказвала за правядзенне малiтвы, у 12 гадзiн дня нагадвала ўсім, што трэба памалiцца разам Анёл Панскi. Праз гэту малiтву кожная дзяўчынка яшчэ больш наблiжалася да Марыi, якая сказала «Вось Я!». Гэтыя словы з'яўляюцца дэвiзам кожнай Божай кароўкi, таму яны такiя блiзкiя.

Вечарам быў асаблiвы час падрыхтоўкi да вогнiшча, дзе трэба было з падручных рэчаў, тканiны, карыстаючыся рухамі, мiмiкай, майстэрствам слова, перадаць тое, што хацелася прадставiць.

Шэф запальвае вялiкi ліхтар i вядзе дзяўчат, якiя iдуць ланцужком адна за другой, на месца, дзе будзе вогнiшча, шлях гэты ўпрыгожаны спевам, звычайна больш спакойным, выцiшаючым. Кожнае вогнiшча асаблiвае, яно напоўнена спевам, гульнямi, сцэнкамi, рознымi тэхнiкамi: пантамiма, стоп-кадр, опера, тарабаршчына i iнш. вакол агню. Вогнiшча — гэта час, дзе можна паказаць тое, што перажылi на працягу дня: сум, радасць, прабачэнне.

Перадапошнi вечар кожнага летняга палёту асаблiвы: перажываем разам францiшканскае чуванне. Святы Францiшак — апякун усiх Божых каровак! На працягу года мы разважаем аб яго жыццi, вучымcя любiць прыроду, блiжняга i Бога. Само чуванне адкрывае, наблiжае нас больш да малiтоўнага духа св. Францiшка. На працягу дня мы рабiлi ліхтары, разважалi над заклiкамi святога Францiшка на Часе Пана, а вечарам кожная шостка падрыхтавала адну малiтоўную стацыю: дзяўчаты ўпрыгожвалi iх свечкамi, каменьчыкамi, тканiнай. Стварыць таямнiчую атмасферу вельмі дапамаглі запаленыя вакол касцёла свечкi. Калi ўжо добра сцямнела, усе запалiлi свае ліхтары i са спевам вырушылi да брамаў, каб увайсцi на тэрыторыю касцёла.

Але тут неспадзявана мы ўбачылi брата Бернара, якi жыў са святым Францiшкам, прайшоу з iм немала дарог. Брат Бернар на кожнай стацыi распавядаў аб духоўных перажываннях святога Францiшка. Пасля расказа брата на адной са стацый быў час, каб пад спеў папрасiць прабачэння ў  Бога за свае слабасцi, падзякаваць Богу за дары, «спалiць» тое, што прыгнятае (на працягу дня дзяўчаты напiсалi гэта на паперках), у сяброўскiх абдымках падзякаваць кожнай за тое, што яна ёсць. Цiкава, што падчас чування распачаўся дождж, але Божыя Кароукi вытрывала, з усмешкай чувалi далей. Як потым казалi самi дзяўчаты, менавiта дождж дадаў асаблiвага «смаку» да чування, якi яны будуць доўга помнiць.

Кожны дзень завяршаўся «дзяленнем», дзе кожная дзяўчынка магла распавecцi пра свае перажыванні з цэлага дня, што каго ўразiла, спадабалася, а можа не спадабалася. Пасля прыгатавання да сну, шэфы спявалi заключную песню, якая абвяшчала час на адпачынак i цiшыню.

Час летняга палёту быў вельмi насычаным, шмат дзяўчат атрымала розныя нашыўкi, некаторыя Божыя кароўкі працавалi над сваімі спраўнасцямi. І вось надышоў гэты момант, калi дзяўчынка кажа, што гатовая і надалей служыць гэтай спраўнасцю ў нашым коле i не толькi. За сваю працу на працягу года дзяўчынка атрымлiвае нашыўку: Ева Гардынец i Анiта Шпiлеўская атрымалi нашыўку гаспадынькi, бо гатавалi i частавалi дзяўчат i шэфаў печывам, Вiялета Калевiч — стварыла гербарый, Яна Тарасевiч распавядала пра такi музычны iнструмент як скрыпка i дарыла нашаму колу прыгожую музыку, таму атрымала нашыўку музыкi.

На летнiм палёце быў час для гульняў, спартакiяды, майстар-класа.

Завяршыўся наш летнi палёт Cв. Iмшой разам з бацькамi і салодкiм пачастункам. Кожная шостка прадставiла некалькi сцэнак з летнiкa.

Старэйшыя дзяўчаты, якiя пераходзяць да скаўтак, напicалi песню, у якой успомнiлi свае чатыры летнiкa. Гэта быў вельмi бадзёры i радасны спеў. Канешне, гледзячы на дзяўчат, сэрца напаўняецца салодкiм смуткам, бо з аднаго боку, iх не будзе ў нашым коле, а з iншага, я цешуся, бо дзяўчаты крочаць далей.

На канец летняга палёту прыйшло таксама радаснае Неба, каб падзякаваць Божым Кароўкам за добрую працу. Вельмi ўзрушанае тым, што яго зорачкi ззяюць і свецяцца, i Неба стала больш прыгажэйшым, бо сапраўды Божыя Кароўкi ведаюць, у Каго можна зачарпнуць сапраўдную радасць i ўмеюць ёю дзялiцца з iншымi. За цудоўны час летняга палёту хочацца сказаць: «Хвала Пану!».

                                   

 

Тэкст: Ангеліна Гуд, шэф кола Божых Каровак пры парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.