Цэтлік // Навіны

  • Нашыя міністранты на сустрэчы ЛСА


    31 кастрычніка міністранты нашай парафіі прынялі ўдзел у фармацыйнай сустрэчы літургічнай службы алтара, якая адбылася на Залатой Горцы ў Мінску.

  • Прыбіранне тэрыторыі

    Шчыра дзякуем усім, хто прыняў удзел у прыбіранні тэрыторыі вакол нашай каплічкі.

  • Місійны ружанец


    У сераду 22 кастрычніка, у літургічны ўспамін святога Яна Паўла II, дзеці правялі ружанцовую малітву.

  • Дзеці маліліся за місіі

    19 кастрычніка ў нашай парафіі адбылася місійная анімацыя. З нагоды Сусветнaга дня місій дзеці прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да ўрачыстай святой Імшы, узбагаціўшы яе місійнымі элементамі.

  • Ксёндз Алег Шпець - новы пробашч нашай парафіі

    14 верасня 2014 адбылася перадача нашай францішканская парафіі пад апеку ксянзам Хрыстусоўцам. У пасад пробашча быў вызначаны ксёндз Алег Шпець. Звяртаючыся да сабранных вернікаў кс. магістр Уладыслаў Завальнюк узгадаў словы Святога Пісання кажучы - Адзін сеяў, другі паліваў, трэці збіраў - але Пан дае ўзрост. Жадаем новаму айцу пробашчу шматлікіх дароў Духа Святога, апекі Маці Божай а так сама заступніцтва апякуноў нашай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ. 

  • Свята нашага пробашча.

    8 верасня наша парафія адзначыла гадавіну шлюбаў нашага пробашча а. Аляксандра Уласа. Ад імя ўсёй парафіі складаем яму, як найлепшыя пажаданні!

  • Імша на пачатак навучальнага года

  • Памалявалі нашу капліцу!

    Хацеў бы вельмі шчыра падзякаваць нашым парафіянам, якія сёння, ў гэты вельмі спякотны дзень, ахвяраваліся і памалявалі звонку нашую капліцу.

  • Пілірымка Мінск Будслаў 2014

    Сёння пачынаючы святой Імшой з мінскай архікатэдры вырушыла чарговая 24 пілігрымка Мінск - Будслаў. Прадстаўнікі пашай парафіі,як што год, таксама прымаюць удзел у гэтым Божым шляху. Няхай Бог ім благаславіць і дасць дастаткова вытрымкі і моцы каб гэты шлях яны плённа змаглі прайсці.

  • Святкавалі свята найбольш зананага святога - святога Антоня Падуанскага

    13 чэрвеня касцёл у літургіі, абыходзіць успамін,  здаецца найбольш знанага святога. Гэта святы Антоній з Падуі. 

    Нарадзіўся ён ў 1195 г. у Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернандо. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца. 

  • Прайшоў семінар «Адказнасць: міфы і рэальнасць (+audio)

    Хацеў бы шчыра падзякаваць усім тым хто прыняў удзел у гэтым семінары асаблівым чынам Наталлі Станкевіч і ўсім удзельнікам. Няхай добры Бог дапамагае Вам і вашым сем'ям!!! Запрашаем на чарговыя сустрэчы!

  • Разам з РыБамі праслаўлялі Пана!

    Сёння наша парафія, разам з моладзю з музычнага праекта "РЫБЫ" праслаўлялі Бога ў нашай малой каплічкі.

  • Новыя міністранты


    20 красавіка адбыўся ўрачысты прыём у міністранты 5-х кандыдатаў.

  • Смачнага велікоднага яйка!


    У велiкодным кошыку, звычайна плеценым з лазы, традыцыйна знаходзяцца: яйкi — сiмвал новага жыцця, звычайна фарбаваныя (г. зв. «крашанкі») або маляваныя (г. зв. «пiсанкi»); велiкоднае ягня — загадзя прыгатаванае з масла або цеста ў адмысловых формах, пазней — з цукру або шакаладу, з харугвай, што сiмвалiзуе ахвярную смерць i ўваскрасенне Езуса Хрыста; соль — як сімвал «солi зямлi».

  • Рэзурэкцыя 2014


    Хрыстус Уваскрос - сапраўды ўваскрос! Аллелюя!

  • Пасхальная вігілія 2014

    Ноч перад Нядзеляю Уваскрасення Пана (Вялiкая Ноч) для хрысцiянаў была ночаю чування. Яе праводзiлi ў малiтве i слуханнi Слова Божага.

  • Вялiкая пятнiца


    У Вялiкую пятнiцу не цэлебруецца святая Iмша. Пасля поўдня вернiкi збiраюцца на набажэнства, каб ушанаваць муку Хрыста.

  • Вялiкi чацвер


    Вечарам у Вялiкi чацвер усе вернiкi збiраюцца разам са сваiмi душпастырамi, каб ушанаваць Апошнюю Вячэру ў часе ўрачыстай святой Iмшы. У евангельскім чытанні гэтай Iмшы гаворыцца пра абмыванне ног Апосталам (Ян 13, 1–15). Узаемная любоў павiнна быць умоваю i плёнам Эўхарыстыi.

  • Завяршэнне велікапосных рэкалекцый

    11-12 красавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Іх праводзіў кс. Андрэй Кеўліч.

  • Вербная Нядзеля

    У апошнюю  нядзелю перад Вялікаднем урачыста адзначаецца ўспамін уезда Езуса ў Ерусалім. Жыхары горада расцілалі перад Ім пальмы і ўласныя плашчы і радасна віталі крычучы: "Гасанна Сыну Давідаваму".