З 14 па 23 жніўня на маляўнічых берагах рэчкі Гаўя праходзіў аб'яднаны скаўцкі летнік Мінскага і Івянецкага звязаў. А так як увесь год у звязаў праходзіў пад рознымі фабуламі («Валадар пярсцёнкаў» ў Мінска і «Легенды пра караля Артура і рыцараў круглага стала» ў Івянца), то сталі магчымы ўсе неварагодныя і нават абсурдныя сцэнарыі. Каму ўдалося захапіць легендарны Камелот? Вядома ж хобітам! Так летнік нечакана набыў новыя рысы.

У прапанаванай фотазамалёўцы толькі некаторыя з цікавых момантаў. Больш здымкаў можна убачыць тут >>>

    

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.