вул. Матусевіча, 80тэл. +375 17 2367308mail: sviatyjan@gmail.com
6 студзеня парафіяльная супольнасць сабралася ў капліцы на вечар калядных спеваў. Хоры, парафіяльныя групы, сем’і, салісты заспявалі калядкі, вядомыя для многіх з самaга дзяцінства, а таксама і іншыя песні пра Нараджэнне Хрыста.
Падрабязней...
27 снежня Касцёл адзначае свята святога Яна – нябеснага заступніка нашай парафіі.
Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
У перадкалядны перыяд у нашай парафіі традыцыйна адбыліся Аплаткавыя сустрэчы ў супольнасцяў. Сваімі перажываннямі падзяліліся удзельнікі сустрэчаў.
Чарговая дабрачынная акцыя «Стань святым Мікалаем» пройдзе ў нашай парафіі. Дапамога будзе накіравана для 67 дзяцей і іх бацькоў, 9 самотных старэйшых асобаў з вёсак Беларусі.
5 кастрычніка парафію Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ ў Мінску ўпершыню наведаў з пастырскім візітам Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Іньяцыё Чэффалія — Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь.
Душпастыры, сёстры і бацькі дбаюць не толькі пра фізічны і псіхічны адпачынак дзяцей падчас летніх канікулаў, але таксама пра іх духоўнае ўзбагачэнне. Добрым інструментам у такім узрастанні з'яўляюцца супольныя выезды з спецыяльна запланаванай праграмай. Глядзіце ў нашым фотарэпартажы, як прайшлі Канікулы з Богам 2025.
У нашу парафію завітаў біскуп Юрый Касабуцкі, каб узначаліць Святую Імшу і ўдзяліць сакрамэнт Канфірмацыі 32 парафіянам. Прыводзім словы, якімі з намі дзяліўся Эксцэлекцыя:
Нашыя парафіяне ўдзельнічалі ў працэсіі па горадзе Мінску. Скаўты і скаўткі традыцыйна няслі сваё служэнне падчас гэтай падзеі.
Сёння, 8 мая ў Юбілейны год, быў абвешчаны новы Папа! Гэта важная падзея ў жыцці Святога Касцёла.
26 красавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску адбылася малітва праслаўлення пад назвай «Дзеці нясуць міласэрнасць». Традыцыйна ў гэтай падзеі прымае ўдзел наш хор дзяцей «Божыя ягняткі» пад кіраўніцтвам Алены Шымак.
Вялікдзень — найважнейшая ўрачыстасць у Літургічным годзе.
Ад вячэрніка праз Крыж і цішыню Гроба Касцёл вядзе нас да Вялікай ночы Уваскрасення.
Крыж — знак веры і надзеі. Надзея — гэта давер Богу, гэта крыж, крыж, які прыняў Езус. Нясенне крыжа баліць, бо гэта боль, цярпенне, смутак. Каб увайсці ў разуменне надзеі, трэба ўзяць крыж у сваім жыцці. Бог пытаецца ў нас сёння: "Ці ўзяў ты свой крыж?"
Літургія Слова запрашае нас у Вячэрнік, каб разам з Езусам спажыць пасху па габрэйскіх звычаях. У нашым Вячэрніку, каплічцы, таксама можна заўважыць знакі сённяшняга дня — пусты табернакулюм, а потым адбудзецца абмыванне ног і перамяненне хлеба ў Цела Езуса.
Літургія пачалася з працэсіі з галінкамі. Цэнтральнае месца ў Літургіі займае чытанне Мукі Пана (паводле Лукі ў гэтым годзе). Пачатак Вялікага тыдня рыхтуе нас да святкавання Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста.
2 красавіка ўжо традыцыйна скаўты і скаўткі правялі Крыжовы шлях у нашай капліцы. Праз тэатр ценяў і разважанні пра апошнія дні зямнога жыцця Езуса Хрыста прысутныя змаглі зазірнуць у сябе, зрабіць рахунак сумлення і ўзгадаць пра ўласныя абавязкі ў скаўцкай сям’і.
Старонка 1 з 24
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.
Ахвяраваць