З гэтай нагоды ў панядзелак 1 чэрвеня ўдзельнікі руху сабраліся на святой Імшы дзякаваць Богу за мінулы год.

Рух «Маці ў малітве» распаўсюджаны ва ўсім свеце. Яго дэвіз — «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Мэтай руху з'яўляецца усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне.

Ганна Андрава, якая з'яўляецца адказнай за гэтую суполку ў нашай парафіі, у эфіры «Радыё Марыя» на пытанне «як адзначылі гадавіну існавання суполкі?» адказала:

— Ведаеце, як дзіцятка нараджаецца і за 1 год яно вучыцца крыху хадзіць, размаўляць і есці, так і для мяне гэты год  быў вельмі важны. Таму ў нас была ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў ксёндз Уладзімір Марушэўскі. Мы падрыхтаваліся да святой Імшы: чыталі чытанне, спявалі псальм і неслі дары — атрымалася вельмі добра. Вельмі спадабалася. Гэты год быў добры.

У суполцы зараз налічваецца 17 асобаў. Кожны панядзелак яны моляцца пасля вечаровай імшы а 19.00, а кожны першы панядзелак месяца цэлебруецца святая Імша ў інтэнцыі суполкі.

Яшчэ болей інфармацыі пра рух «Маці ў малітве» у нашай парафіі можна даведацца ў раздзеле «Парафіяльныя супольнасці».

Праслухаць размову Ганны Андравай на «Радыё Марыя» можна тут>>>

Фота: Ірэна Рубінава

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.