Cястра Кляра завяршае сваё служэнне ў нашай парафіі. 2 жніўня падчас святой Імшы вернікі маліліся ў яе інтэнцыі.

Пасля Імшы доўгі час не спыняліся шчырыя словы падзякі, абдымкі, слёзы.

— Бог любіць нашу зямлю, клапоціцца аб нас, таму паслаў да нас такую найцудоўнейшую, наймілеўшцю сястрычку. — было сказана ў словах развітання, — Вы адгукнуліся на заклік Бога, які паклікаў: «кіньце ўсё і ідзіце за Мной». У наш такі неспакойны век вы для нас прыклад як трэба служыць і пакланяцца Госпаду. Мы вельмі, вельмі рады, што вы былі з намі ўвесь гэты час. Мы з вамі не развітваемся, будзем бачыцца, будзе ў нас новы будаваны касцёл, будзем спадзявацца, што Госпад вас сюды направіць ізноў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.