У сувязі з тым, што пандэмія каранавіруса наклала абмежаванні на правядзенне заняткаў катэхезы, дыяцэзіяльная Катехетычная Рада пры падтрымцы нашых іерархаў вырашыла выдаць серыю відэаролікаў у якасці дапаможных матэрыялаў для падрыхтоўкі да Першай Камуніі. Тэмай відэакатэхез сталі сакрамэнты. Стварэнне адной з іх, прысвечанай сакрамэнту пасвячэння, было даручана нашай парафіі. Аўтарамі ідэі, сцэнарыстамі і галоўнымі героямі роліка сталі сястра Кляра Волчак CSFN і кс. Уладзімір Марушэўскі SChr. У стужцы такасма зняліся многія нашыя парафіяне — як дарослыя, так і дзеці.

Традыцыйна ў маі адбываюцца святарскія і дыяканскія пасвячэнні, адпаведна на май прыпадаюць многія гадавіны пасвячэнняў. Таму менавіта зараз прагляд гэтага роліка можа стаць не толькі для дзяцей, але і для кожнага з нас, добрай нагодай задумацца пра вялікі дар і вялікую таямніцу — святарства.