
4 верасня адбыўся мастар-клас па журналістыцы. Удзельнікі даведаліся чым адрозніваюцца інфармацыйныя, аналітычныя і мастацкія публікацыі, разгледзелі некаторыя жанры, больш падрабязна спыніліся на спецыфіцы працы ў інфармацыйнай галіне, разважалі як павысіць якасць і прадуктыўнасць сваёй працы на Jan.by. Коўчам нашай сустрэчы стаў спадар Віталь Палінеўскі.