13 верасня наш любы ксёндз пробашч Алег Шпець адзначаў юбілей. Яму споўнілася 40 гадоў, шэсць з якіх ён аддаў служэнню ў нашай парафіі.

Складана пераацаніць гэты час, вартасць і плён яго для кожнага з нас. Учора пасля кожнай святой Імшы гучалі словы пашаны, падзякі і любові ў адрас нашага шаноўнага пробашча. Шмат  разнастайных віншаванняў атрымаў наш пастыр і ў музычнай, і ў славеснай форме. Былі таксама гумарыстычныя і крэатыўныя падарункі. Напрыклад, торцік з выявай ксяндза Алега у вобразе анёла Юзіка. А таксама “сэртыфікат духоўнай падтрымкі”: на працягу наступнага года раз у месяц адзін з парафіянаў, якія далучыліся да гэтай ініцыятывы, будзе прымаць Святую Камунію ў інтэнцыі кс. Алега.

Каманда Jan.by таксама далучаецца да ўсіх віншаванняў і зычыць ксяндзу Алегу і надалей заставацца тым чалавекам, тым пастырам, за якім хочацца ісці.

Фота: Кацярына Ваяводская, Алена Шымак, Віталій Палінеўскі, Кс. Уладзімір Марушэўскі SChr

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.