У пачатку ліпеня кап’явыя Другога мінскага звязу імя святой Барбары на чале са звязовай Агатай Лялевіч мелі выезд на месца будучага летніка. Падчас выезду дзяўчаты разважалі над скаўцкім правам, абмяркоўвалі справы коп’яў, гатавалі ежу на вогнішчы, купаліся ў рэчцы Гаўі і ўвогуле пасля доўгага перапынку ў скаўцкіх сустрэчах успаміналі, што такое жыццё ў лесе.

Сумеснае правядзенне часу хутка вярнула дзяўчат да скаўцкага рытму жыцця. Вярнуўшыся, удзельніцы выезду прывезлі ў свае коп’і энтузіязм і добры настрой. Цяпер скаўткі ўсяго звязу рыхтуюцца да летніка, які, дарэчы, павінен пачацца з дня на дзень. А пакуль дзяўчаты пакуюць заплечнікі і прасуюць мундзіры, прапануем паглядзець відэа-хроніку гэтага выезду.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.