У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца Пасхальная Вігілія — важнейшая цэлебрацыя ва ўсім Літургічным годзе. Пасхальная Вігілія з’яўляецца кульмінацыяй Пасхальнага Трыдууму і пачаткам радаснага святкавання Уваскрасення Езуса Хрыста.

Пачынаецца яна з Літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала. Затым абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана. Падчас Літургіі Слова, значна больш працяглай, чым звычайна, Касцёл разважае пра цуды, ад стварэння свету ўчыненыя Богам дзеля збаўлення чалавецтва. Трэцяя частка Вігіліі — гэта Літургія Хросту, падчас якой асвячаецца вада і вернікі аднаўляюць свае хросныя абяцанні. Нарэшце, адбываецца Эўхарыстычная Літургія, у якой адбываецца ўспамін смерці і ўваскрасення Пана праз складанне ў постацях хлеба і віна ахвяры Яго Цела і Крыві.

         

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.