22 кастрычніка Касцёл успамінае святога Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды некаторыя парафіяне падзяліліся прысутнасцю Вялікага Папы ў іх жыцці. Мы працягваем нашу рубрыку «Маленькія гісторыі» і сёння дзелімся з вамі сведчаннем нашай парафіянкі Алесі Каросцік.

 «Мая гісторыя звязана са святым Янам Паўлам ІІ.

У 2005 годзе была арганізавана сусветная сустрэча моладзі з Янам Паўлам ІІ у Германіі (Кёльн). На гэтую сустрэчу таксама запісалася і я ад касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф'янава. Радасць напаўняла маё сэрца, мне здавалася, што гэта нерэальна – на свае вочы ўбачыць Яна Паўла ІІ. У красавіку мае мары зруйнаваліся з навіной аб яго смерці. Але паездку не скасавалі, і мы сустрэліся з новавыбраным Папам Бэнэдыктам XVI.
Хачу падзяліцца фотаздымкам Яна Паўла ІІ на плошчы ля вялізнай святыні ў Кёльне: справа ў тым, што гэты партрэт зроблены з фотаздымкаў твараў вернікаў.

Прайшло вельмі шмат гадоў, шмат чаго змянілася, але любоў да цудоўнага чалавека Яна Паўла ІІ узрастае з кожным днём. Таму на наша парафіяльнае свята «Баль Усіх Святых» я падрыхтавала маленькую копію Вялікага чалавека!»

Дарагія сябры! Мы шукаем розныя магчымасці паказаць, як Бог прысутнічае ў нашым жыцці, як Ён дзейнічае праз розныя сітуацыі, праз іншага чалавека. І такім чынам хочам лепей пазнаць самога Бога. Калі вам ёсць чым падзяліцца, калі ласка, напішыце нам.

Тэкст i Фота: Алеся Каросцік

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.