6-7 мая ў Воршы праходзіў XVI марыянскі турнір міністрантаў, на які прыбылі хлопцы з парафій Барысава, Верхнядзвінска, Воршы, Глыбокага, Докшыц, Жодзіна і Мінска. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты нашай парафіі.
Сустрэча была так распланавана, што быў час і на спаборніцтвы і на малітву.
Нашыя міністранты ўвайшлі ў тройку лепшых па літургічных ведах і ведах Святога Пісання, але па суме вынікаў ва ўсіх сямі дысцыплінах занялі пятае месца. Пераможцам турніра стала Жодзіна.

























































