Вялікая пятніца – гэта дзень, у якім наш збаўца Езус Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.

На пачатку цэлебрацыі літургіі Мукі Пана ў нашай капліцы ўначаліў кс. Уладзімір Марушэўскі SChr. Спачатку святар паклаўся перад алтаром крыжам і пэўны час маліўся ў маўчанні. Затым, падобна як у Пальмовую нядзелю, чыталася па ралях Евангелле з апісаннем Мукі Хрыста.

Потым адбылася адарацыя святога Крыжа. Святар зняў тканіну, у якую быў захінуты крыж, тройчы спяваючы: «Вось дрэва крыжа, на якім памёр Збаўца свету». Затым крыж ушанавалі па чарзе: святар, хор, Літургічная Служба Алтара і усе прысутныя вернікі.

Пасля святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу, дзе Ён застанецца да Пасхальнай Вігіліі ў Вялікую суботу.

                            

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.