Цэтлік // ДМХ «Адзіныя сэрцам»

  • Як моладзь на байдарках веславала

    Фармацыя моладзі ў нашай парафіі не абмяжоўваецца толькі катэхезамі і ўдзелам у набажэнствах. Супольнасць моладзі будуецца праз калектыўны адпачынак і працу, праз простыя чалавечыя стасункі адно з адным, праз час, праведзены разам. Менавіта таму маладыя людзі выправіліся са сваіх дамоў і перажылі сапраўдную прыгоду на ўлонні прыроды.

  • Моладзь на балоце: «‎‎Адзіныя сэрцам» наведалі Ельню

    Калі нам даць выбар — адпачыць у таварыстве самога сябе або адпачыць так добра, што ўспаміны застануцца яшчэ на шмат гадоў і пасля адпачынку патрэбен будзе дадатковы адпачынак — мы, натуральна, абярэм другое. І вось, калі ксёндз Уладзімір Марушэўскі прапанаваў нам, Душпастырству моладзі Хрыста, правесці выходны дзень, 14 мая, у прыгодзе на Ельні, мы прынялі гэтую прапанову з вялікім захапленнем. У пазначаны дзень адзінаццаць адважных юнакоў і дзяўчат пачалі свой дзень з ранішняй Імшы ў капліцы, пасля якой, захапіўшы свайго душпастыра, адправіліся заваёўваць Ельню.

  • Наша моладзь правяла Крыжовы шлях на начным чуванні ў Архікатэдры

    У ноч з 16 на 17 сакавіка 2024 года ў мінскай Архікатэдры прайшло чуванне моладзі на тэму ''Вялікі тыдзень''. У гэты раз нашае парафіяльнае душпастырства моладзі ''Адзіныя сэрцам'' было адказнае за правядзенне Крыжовага шляху. Моладзь выкарыстала разважанні, звязаныя з жыццём бл. Карло Акуціса. Асаблівым момантам сталася XI стацыя, калі можна было цвіком прыбіць да дрэва крыжа свой грэх. Наш хор ''Аnima una'' музычна суправаджаў набажэнства.

  • Летнія прыгоды моладзі на байдарках. Фотафакт

    У жніўні адбыліся выезды дзвух груп нашай моладзі — ДМХ "Адзіныя сэрцам" (студэнты і працуючыя) і Моладзь Хрыста (школьная моладзь).

  • «Мая маленькая-вялікая мара здзейснілася». Адбыўся першы Моладзевы баль у нашай парафіі

    «Ужо прайшло некалькі дзён, а музыка ўсё яшчэ гучыць у маёй галаве і не дае вярнуцца ў звычайнае жыццё. Гэта быў незвычайны час, калі я адчула сябе сапраўднай дамай, а галантныя кавалеры ўвесь час клапаціліся пра нас. Музыка, танцы, шчырасць і ўсмешкі адно аднаго зрабілі гэты дзень казачным», — так Аліна Макляк успамінае Моладзевы баль, арганізаваны парафіяй св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ ў Мінску, які адбыўся 24 красавіка ў гасцінных сценах Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра.

  • У парафіі з’явілася новая моладзевая Ружа Жывога Ружанца

    25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, да руху Жывога Ружанца далучылася новая Ружа — Ружа св. Арханёла Габрыэля.

  • Крыжовы шлях вачыма моладзі

    У пятніцу, 24 сакавіка, у нашай парафіі адбыўся "Крыжовы шлях вачыма моладзі".

  • Маленькая гісторыя ў жыцці моладзевай супольнасці

    Мяне завуць Паліна. І я ўжо некалькі гадоў з’яўляюся часткай душпастырства моладзі нашай парафіі, чым вельмі ганаруся. Для мяне ДМХ — не толькі месца, дзе я магу ўзрастаць як хрысціянка і паглыбляць адносіны праз сустрэчы з Богам, але і месца спаткання з аднадумцамі. Адметнай рысай нашай дынамічнай супольнасці з’яўляюцца выезды, якія мы здзяйсняем у розныя мясціны. Дзякуючы чаму я ўжо паглядзела значную частку куточкаў нашай прыгожай Беларусі. Але мы не збіраемся спыняцца…

  • У іншым краі, у Гудагаі, шлях да Пана мы шукалі: як прайшоў зімовы выезд ДМХ

    «Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да Сябе тых, каго Сам хацеў» (Мк 3, 13). Гэтыя словы сталі адпраўной кропкай для зімовага выезду нашай парафіяльнай моладзі, які адбыўся непасрэдна перад пачаткам Вялікага Посту. І вось 17 лютага мы, Душпастырства Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам», адказалі на заклік Езуса і, захапіўшы з сабой ксяндза Уладзіміра Марушэўскага, паехалі шукаць сваю ўласную гару Табор.

  • «Адзіныя сэрцам» сустрэлі Новы год у Тракелях!


    Вось ужо шосты Новы год супольнасць ДМХ «Адзіныя сэрцам» сустракае разам. І кожнае святкаванне імкнецца быць асаблівым, непаўторным. (Спойлер: так яно і атрымліваецца). У гэтым годзе, дзякуючы натхненню душпастыра ксяндза Уладзіміра Марушэўскага SChr, Новы год «Адзіныя сэрцам» сустрэлі ў гасцях у Маці Божай Тракельскай!

  • У капліцу былі ўнесены рэліквіі святога Яна Паўла ІІ

    Поўная каплічка вернікаў. На дварэ кастрычнік. Нядзеля. Поўдзень. Урачыстая працэсія: крыж, Евангелле, рэліквіі. Пяць святароў ля алтара. Шмат міністрантаў. Скаўты і скаўткі з басанамі.

    «Не бойцеся жыць для любові» – спеў на пачатак. Словы, якія так часта паўтараў святы Ян Павел ІІ, – «не бойцеся!» Гэты заклік не траціць актуальнасць і пасля 44 гадоў з моманту, як кардынал Караль Вайтыла стаў галавою Касцёла. Менавіта ў гэтую восеньскую нядзелю, 23 кастрычніка, кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк урачыста ўнёс у нашу капліцу рэліквіі святога Папы.

  • «Каб усе былі адно». У Архікатэдры адбылася сустрэча моладзі Мінска

    29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, моладзевая супольнасць нашай парафіі ДМХ «‎Адзіныя сэрцам» наведала Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у якім прайшла сустрэча пад назвай «Каб усе былі адно».

  • Хвіліны, якія робяць нас шчаслівымі. Адбыўся чарговы Сямейны баль

    9 траўня ў будынку Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыўся чарговы Сямейны баль, агранізаваны сем’ямі руху Equipes Notre-Dame (ЭНД). Акрамя сямейных пар, гэтым разам у балі ўдзельнічала і моладзь нашай парафіі. Прапануем вашай ўвазе некалькі водгукаў ад удзельнікаў і арганізатараў гэтай незвычайнай падзеі, і канешне ж, фотаздымкі.

  • Моладзевыя рэкалекцыі ў Мядзелі: «Пайдзіце ў пустыннае месца і крыху адпачніце»

    Ужо па добрай традыцыі ДМХ “Адзіныя сэрцам” маюць у сваім гадавым плане зімовы выезд для ўзмацнення веры і адпачынку. І гэты год не стаў выключэннем: 21–23 студзеня мы правялі ў Мядзелі.

  • У Новы год з прапановай рукі і сэрца

    Шмат чаго змяняецца ў дынамічным жыцці маладых людзей, але ёсць тыя падзеі, якія «Адзіныя сэрцам» жадаюць перажываць разам. Гаворка пойдзе пра V супольную навагоднюю ноч ДМХ.

  • ДМХ «Адзіныя сэрцам» разам вандруюць па Гродзенскай вобласці

    З 17 па 20 жніўня юнакі і дзяўчаты з Душпастырства Моладзі Хрыста «Адзіныя Сэрцам» на чале з ксяндзом Уладзімірам Марушэўскім SChr вандравалі па неверагодных мясцінах Гродзеншчыны.

  • «Божа, благаславі Беларусь!» З малітвай моладзь увайшла ў 2021 год

    Божа, благаславі Беларусь! — гэта была першая малітва, якая прагучала ў нашай капліцы ў 2021 годзе. Малітва за Айчыну гучала з глыбіні сэрца нашай моладзі, аб’яднанай у Душпастырстве Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам». Ужо традыцыйна маладыя людзі ў першыя хвіліны Новага года стаяць на каленях у цішыні перад Езусам у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Далей урачыста спяваюць Te Deum — “Цябе Бога праслаўляем”, а гэтым разам яшчэ і гімн “Магутны Божа”.

  • Моладзь падзялілася аплаткай. Гэта была адзіная ў гэтым годзе аплаткавая сустрэча

    Перадсвяточны час у мінулых гадах адзначаўся часам яднання ўсёй нашай парафіі на аплаткавых сустрэчах. Але ў незвычайным 2020 годзе адбылася толькі адна аплаткавая сустрэча: для парафіяльнай групы ДМХ «Адзіныя сэрцам».

  • «Гавары са мной па-беларуску»

    10 снежня моладзь ДМХ «Адзіныя сэрцам» разам са сваімі душпастырамі зладзілі вечарыну, прысвечаную беларускай паэзіі.

  • Як кіраваць караблём свайго жыцця, разважала моладзь падчас фармацыйнага выезду

    4-6 снежня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Сем’яў у Тракелях адбыўся чарговы фармацыйны выезд удзельнікаў Душпастырства Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам»

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.