Цэтлік // ДМХ «Адзіныя сэрцам»

  • Моладзь падзялілася аплаткай. Гэта была адзіная ў гэтым годзе аплаткавая сустрэча

    Перадсвяточны час у мінулых гадах адзначаўся часам яднання ўсёй нашай парафіі на аплаткавых сустрэчах. Але ў незвычайным 2020 годзе адбылася толькі адна аплаткавая сустрэча: для парафіяльнай групы ДМХ «Адзіныя сэрцам».

  • «Гавары са мной па-беларуску»

    10 снежня моладзь ДМХ «Адзіныя сэрцам» разам са сваімі душпастырамі зладзілі вечарыну, прысвечаную беларускай паэзіі.

  • Як кіраваць караблём свайго жыцця, разважала моладзь падчас фармацыйнага выезду

    4-6 снежня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Сем’яў у Тракелях адбыўся чарговы фармацыйны выезд удзельнікаў Душпастырства Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам»

  • Душпастырства моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам»

    Душпастырства моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам» (ДМХ) — гэта супольнасць студэнцкай і працуючай моладзі, якая працягвае сваю фармацыю. Фармацыя трывае ў розных формах: рэгулярныя сустрэчы, супольнае святкаванне дзён народзінаў, выезды на мерапрыемствы дыяцэзіяльнага маштабу, выезды на рэкалекцыі. Таксама ўдзельнікі ДМХ практыкуюць супольную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, чытанне адгартацый і энцыклік, прагляд хрысціянскіх фільмаў, сумесны актыўны і культурны адпачынак. Група аднадумцаў дае моцную падтрымку для маладога чалавека ў сучасным свеце.

  • ДМХ «Адзіныя сэрцам» разам адкрывалі сэрцы на Хрыста

    4-5 лютага адбыўся выезд старэйшай парафіяльнай моладзі ў Жодзіна. Крыху больш за суткі, крыху больш за 24 гадзіны, крыху больш за 1440 хвілін — час, якога дастаткова, каб Бог уліў у нашыя сэрцы жаданне перамяняцца.

  • Як моладзь адзначала Новы год

    Адбываецца нешта дзіўнае: праз паўтары гадзіны пачнецца новы год, нехта сядзіць дома, гатуе салаты, мяса і бульбу, а маладыя вернікі з усмешкай на твары спяшаюцца ў капліцу. Так у гэтым годзе наша моладзь вырашыла распачаць новы год – са Святой Імшы. Да іх далучыліся і некаторыя парафіне, хтосьці нават прыйшоў усёй сям'ёй разам з дзецьмі.

  • «Адзіныя сэрцам» дакрануліся да таямніцы гор

    11 жніўня мы, часткай моладзі з ДМХ «Адзіныя сэрцам» з ксяндзом Уладзімірам Марушэўскім SChr паехалі ў Польшчу, каб разам актыўна адпачыць у гарах Татрах, а праз 11 дзён мы вярнуліся крыху іншымі, быццам «пабывалі на гары Табор». Гэта быў цудоўны час на перамену жыцця.

  • Больш, чым традыцыя: у парафіі адбыліся аплаткавыя сустрэчы

    У гэтым годзе, як і ў мінулым, у сувязі з пандэміяй не было такіх маштабных аплаткавых сустрэч, як некалі. Аднак, дзяленне аплаткай — не проста традыцыя. Існуе патрэба сэрцаў раздзяліць радасць Божага Нараджэння з іншымі людзьмі, асабліва з блізкімі: з тымі, хто належыць да адной парафіяльнай сям’і, хто стаў братам ці сястрой па супольнасці, сапраўдным сябрам. Таму мы шукаем гэтых сустрэч, хоць бы ў малых групах, каб павіншаваць адно аднаго, сказаць добрыя словы, выказаць найлепшыя пажаданні, пабыць у гэты святочны час разам.

  • «Што? Дзе? Калі?» Як моладзь правяла “андрэйкі”

    Апошні вечар літургічнага года, так званыя “андрэйкі”, моладзь нашай парафіі традыцыйна праводзіць разам. Таму 28 лістапада маладыя людзі сабраліся са сваімі душпастырамі ў суседняй парафіі Маці Божай Будслаўскай.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.