У ноч з 16 на 17 сакавіка 2024 года ў мінскай Архікатэдры прайшло чуванне моладзі на тэму ''Вялікі тыдзень''. У гэты раз нашае парафіяльнае душпастырства моладзі ''Адзіныя сэрцам'' было адказнае за правядзенне Крыжовага шляху. Моладзь выкарыстала разважанні, звязаныя з жыццём бл. Карло Акуціса. Асаблівым момантам сталася XI стацыя, калі можна было цвіком прыбіць да дрэва крыжа свой грэх. Наш хор ''Аnima una'' музычна суправаджаў набажэнства.

















































