
Другі год запар ДМХ «Адзіныя сэрцам» арганізавала ў нашай парафіі святочную акцыю дапамогі «Стань святым Мікалаем». Сабраныя рэчы і сродкі былі накіраваны, між іншым, дзецям з дому сямейнага тыпу ў Багданаве і сем'ям на Гомельшчыне.
Шчыра дзякуем усім ахвярадаўцам і дабрачынцам! Дзякуючы вам і вашаму добраму сэрцу ў чарговы раз удалося арганізаваць гэтую справу міласэрнасці. Дзякуем нашай моладзі! Дзякуючы вашаму энтузіязму, творчасці і заангажаванню акцыя прайшла радасна і душэўна, а кожны падарунак стаўся знакам любові. Дзякуем таксама ўсім, хто падтрымліваў малітвай і добрым словам. Няхай Добры Бог усім аддзячыць! Прапануем вашай увазе некалькі фотаздымкаў з правядзення акцыі.





























