25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, да руху Жывога Ружанца далучылася новая Ружа — Ружа св. Арханёла Габрыэля.
З гэтай нагоды ў нядзелю, 26 сакавіка, была праведзена сустрэча дзвюх моладзевых Руж. Першая — Ружа бл. Паўліны Жарыко — пачала існаваць у 2021 годзе і ўключае хлопцаў і дзяўчат з супольнасці ДМХ «Адзіныя сэрцам». Ружа св. Арханёла Габрыэля аб’яднала прадстаўнікоў ДМХ і школьную моладзь. На сустрэчы кс. Уладзімір распавёў новым удзельнікам пра ружанцовую малітву, карані Руху і пра яго заснавальніцу бл. Паўліну Жарыко. Апроч гэтага, моладзь была вельмі рада атрымаць невялікія падарункі з нагоды заснавання новай Ружы: салодкі пачастунак і ўласна ружанец.
Натхненнем для выбару заступніка супольнасці паслужыў дзень заснавання супольнасці — урачыстасць Звеставання Пана. Моладзь убачыла ў святым Арханёле Габрыэлю дасканалы прыклад таго, каму Пан Бог даручыў абвяшчэнне Добрай Навіны. Такім чынам, па прыкладзе свайго заступніка ўдзельнікі новай Ружы жадаюць быць вестунамі і сведкамі Езуса ў свеце, узрастаць у любові да Панны Марыі і малітоўна падтрымліваць тых, хто гэтага патрабуе.



