У пятніцу, 24 сакавіка, у нашай парафіі адбыўся "Крыжовы шлях вачыма моладзі".
На набажэнства была запрошана ўся моладзь нашай парафіі. А ўдзельнікі ДМХ «Адзіныя сэрцам» узялі на сябе адказнасць па падрыхтоўцы разважанняў да Крыжовага шляху. Хтосьці знайшоў і ўзяў словы, якія адгукаліся ў яго сэрцы; хтосьці напісаў свае асабістыя думкі і хваляванні. Усе гэтыя словы суправаджалі Езуса падчас шляху на Галгофу. А ў моладзі была магчымасць заглыбіцца ў таямніцу апошняга дня жыцця Езуса, чэрпаючы з духоўнасці адно аднаго.
Каталікі глядзяць на шлях пакутаў Езуса Хрыста з розных бакоў. Адны — вачамі Яго вучняў, другія — бацькоў, хтосьці — вачамі натоўпу. Які б ні быў гэты погляд, ён узбагачае нашае разуменне мукі Пана і дае магчымасць зразумець яе больш суцэльна.