
У гэты дзень, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх
сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой
палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой
з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца
пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую
сімвалічную грабніцу.