20-22 сакавіка ў парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Іх праводзіў кс. Юрый Пракапюк з Брэста.
На працягу трох дзён кс. Юрый звяртаўся да вернікаў з рэкалекцыйнай навукай падчас кожнай святой Імшы, цэлебраваў Эўхарыстыю, выконваў паслугу ў канфесіянале. Падчас рэкалекцый адбыліся асобныя сустрэчы з моладзю і дзецьмі.
У межах рэкалекцый адбылася 24-х гадзінная адарацыя. «24 гадзіны для Пана» — гэта малітоўная душпастырская ініцыятыва Папы Францішка, якая ўжо ў сёмы раз адбываецца падчас Вялікага посту, яна мае на мэце даць магчымасць кожнаму верніку вярнуцца ў дом Міласэрнага Айца і паяднацца з Богам.
Прапануем вашай увазе відэазапісы з Крыжовага шляху і нядзельнай святой Імшы з рэкалекцыйнай навукай.