Прайшоў яшчэ адзін год нашага жыцця. Для некага ляцеў вельмі хутка, а яшчэ для кагосці цягнуўся і цягнуўся. Былі ў ім і радасці, і турботы, былі гадзіны цярпення, хваробы і моманты шчасця. Было шмат чаго і добрага, і дрэннага, але галоўнае, што ў гэтым мінулым годзе ў нашым жыцці дзейнічаў Бог. Не заўсёды, мы дзейнічалі разам з Ім, часам згаджаліся на Яго волю, часам не звярталі ўвагі на тое, што кажа нам Пан, але таксама варта прызнацца сабе таксама ў тым, што былі моманты нашага жыцця, калі дзейнічалі супраць Яе.
Хочацца пажадаць вам усім, каб у новым годзе, такіх момантаў, было як мага меней. Няхай кожны з нас з адкрытым сэрцам і чыстым сумленнем прамаўляе малітву гаворачы: "...будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi."