Мы ўсе прызвычаіліся да назвы «Вялікая пятніца», ведаем, што ў гэты дзень адбывацца, але калі ў апошні раз мы задумваліся над тым, што азначаюць гэтыя словы? У ангельскай мове гэты дзень называецца Good Friday, што перакладаецца як «добрая пятніца». Чаму Вялікую пятніцу назывюць добрай, калі гэта азначае дзень пакут і смерці Езуса?

Для хрысціянаў Вялікая пятніца — вырашальны дзень у годзе. Пасля таго, як Езус памёр і ўваскрос, хрысціяне абвясцілі крыж і ўваскрасенне Езуса вырашальным паваротным момантам для ўсяго стварэння. Апостал Павел лічыў «першарадным» тое, што Езус памёр за нашыя грахі, быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень у поўнай адпаведнасці з тым, што Бог абяцаў у Пісанні (1 Кар 15, 3).

                             

У Вялікую пятніцу мы ўспамінаем, як Езус добраахвотна пакутаваў і быў укрыжаваны, памёр і прынёс сябе ў якасці канчатковай ахвяры за нашы грахі (1 Ян 1, 10). За гэтымі падзеямі прыходзіць Вялікдзень — хвалебнае святкаванне ўваскрасення Езуса з мёртвых, якое абвяшчае Яго перамогу над грахом і смерцю і паказвае на ўваскрашэнне ў будучыні для ўсіх, хто злучаны з Ім верай (Рым 6, 5).

Тым не менш, чаму дзень смерці Езуса называюць «Вялікай (добрай) пятніцай», а не «Дрэннай пятніцай» ці нечым падобным? Дарэчы, на нямецкай мове гэты дзень называецца Karfreitag або «Сумная пятніца». А калі паглядзець значэння слова «страстный» па-руску, то можна знайсці такое значэнне, як «прасякнуты пачуццём любові». Але, незалежна ад паходжання, «Вялікая пятніца» нагадвае пра пакуты і смерць Езуса, якія азначалі драматычнае завяршэнне Божага плана па выратаванню Яго народа ад грахоў.

Каб Добрая Навіна мела для нас значэнне, мы павінны спачатку зразумець дрэнныя навіны пра наша становішча як асуджаных грэшнікаў. Добрая вестка аб вызваленні мае сэнс толькі тады, калі мы бачым, якія мы паняволеныя. Гэтак жа важна разумець і адрозніваць закон і Евангелле ў Святым Пісанні. Спачатку нам патрэбен закон, каб паказаць нам, наколькі безнадзейны наш стан; затым прыходзіць Евангелле ласкі Хрыста і прыносіць нам палёгку і выратаванне.

Сапраўды гэтак жа Вялікая пятніца — добрая, таму што, які б ні быў жудасны гэты дзень, мы павінны атрымаць радасць Уваскрасення Хрыста, радасць Вялікадня. Гнеў Божы супраць граху павінен быў быць праліты на Езуса, дасканалую ахвяру, каб прабачэнне і выратаванне былі пралітыя на народы. Без гэтага жудаснага дня пакут, смутку і праліцця крыві на крыжы Бог не мог бы быць справядлівым і апраўдваць тых, хто верыць у Езуса (Рым 3, 26).

Як ні парадаксальна, дзень, які здаваўся найвялікшым трыумфам зла, быў фактычна смяротным ударам у хвалебным Божым плане збаўлення свету з няволі граху.

На крыжы мы бачым зліццё вялікіх пакут і Божага прабачэння. Псальм 84, 11 спявае пра дзень, калі «праведнасць і мір» будуць «цалаваць адзін аднаго». Крыж Езуса быў там, дзе патрабаванні Бога, Яго праведнасць супалі з Яго ласкай. Мы атрымліваем Боскае прабачэнне, міласэрнасць і мір таму, што Хрыстус ахвотна прыняў за нас пакаранне, Ён перанёс крыж у Вялікую пятніцу, ведаючы, што гэта прывяло да Яго ўваскрасення, нашага выратавання і пачатку Божага валадарання праведнасці і супакою.

Вялікая пятніца азначае дзень, калі на крыжы сустрэліся гнеў і ласка. Вось чаму Вялікая пятніца такая цёмная і такая добрая.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.