20-22 снежня ў парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Іх праводзіў кс. Раман Суша, дактарант Папскага Грыгарыянскага Універсітэта.
На працягу трох дзён кс. Раман падчас кожнай святой Імшы звяртаўся да вернікаў з рэкалекцыйнай навукай. Асобна адбыліся сустрэчы з моладзю і дзецьмі.
Прапануем вашай увазе відэазапісы з гэтых рэкалекцый.



