Паліна Ручан

Матэрыялы гэтага аўтара:

 

Вялікдзень — найважнейшая ўрачыстасць у Літургічным годзе.

 

 

Ад вячэрніка праз Крыж і цішыню Гроба Касцёл вядзе нас да Вялікай ночы Уваскрасення.

 

Крыж — знак веры і надзеі. Надзея — гэта давер Богу, гэта крыж, крыж, які прыняў Езус. Нясенне крыжа баліць, бо гэта боль, цярпенне, смутак. Каб увайсці ў разуменне надзеі, трэба ўзяць крыж у сваім жыцці. Бог пытаецца ў нас сёння: "Ці ўзяў ты свой крыж?"

 

Літургія Слова запрашае нас у Вячэрнік, каб разам з Езусам спажыць пасху па габрэйскіх звычаях. У нашым Вячэрніку, каплічцы, таксама можна заўважыць знакі сённяшняга дня — пусты табернакулюм, а потым адбудзецца абмыванне ног і перамяненне хлеба ў Цела Езуса.

 

Літургія пачалася з працэсіі з галінкамі. Цэнтральнае месца ў Літургіі займае чытанне Мукі Пана (паводле Лукі ў гэтым годзе). Пачатак Вялікага тыдня рыхтуе нас да святкавання Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста.

 

2 красавіка ўжо традыцыйна скаўты і скаўткі правялі Крыжовы шлях у нашай капліцы. Праз тэатр ценяў і разважанні пра апошнія дні зямнога жыцця Езуса Хрыста прысутныя змаглі зазірнуць у сябе, зрабіць рахунак сумлення і ўзгадаць пра ўласныя абавязкі ў скаўцкай сям’і.

 

Кожная малітва Словам Божым для мяне — гэта вызванне, спроба даверыцца Богу, Яго Слову ў сённяшнім дні, канкрэтна тут і зараз. Часамі цяжка ўпасці ў Яго абдымкі і проста слухаць Яго. Але такое перажыванне сапраўднай прысутнасці Жывога Бога варта таго, каб спрабаваць зноў і зноў.

 

У нядзелю 19 студзеня адбыўся восьмы парафіяльны Баль Усіх Святых. «Надзея нас не падвядзе і да Неба давядзе», — так гучала тэма Балю ў гэтым годзе.

 

 

22 снежня шаноўны кс. прэлат Кшыштаф Сэрока цэлебраваў Святую Імшу ў нашай капліцы, падчас якой прамовіў Слова да ўсіх сабраных.

 

13 кастрычніка благаслаўленне адноўленага крыжа адбылося ў нашай парафіі.

 

Ужо восьмы год у нашай парафіі служаць сёстры з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. На пачатку новага 2024/2025 навучальнага года ў парафіі прывіталі двух новых сясцёр: с. Юзэфу Канаеву і с. Даніэлю Рагацэвіч.

 

Па навачэсным раёне Мінска, Новай Баравой, рухаецца шмат моладзі. Усе яны спяшаюцца ў касцёл на сустрэчу, якая распачнецца Святой Імшой. Разнастайнасць прысутных святароў, братоў, клерыкаў, сясцёр і шматлікіх маладых людзей — доказ еднасці ў супольнасці Касцёла.

 

19-21 ліпеня ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) прайшлі IV Агульнабеларускія дні моладзі, у якіх прынялі ўдзел нашыя парафіяне. Абраная тэма ў гэтым годзе — «Моладзь — радасць і надзея Касцёла ў Беларусі».

 

З 26 па 30 жніўня ў нашай парафіі адбыліся Канікулы з Богам. Аніматары на чале з кс. Андрэем, с. Марыаннай, с. Фаўстынай, с. Юзэфай і с. Даніэляй дапамагалі дзецям плённа выкарыстаць апошнія дні летняга адпачынку.

 

Першы тур рэкалекцый са Словам Божым ужо адбыўся ў Мінску. Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць на наступны.

 

Фармацыя моладзі ў нашай парафіі не абмяжоўваецца толькі катэхезамі і ўдзелам у набажэнствах. Супольнасць моладзі будуецца праз калектыўны адпачынак і працу, праз простыя чалавечыя стасункі адно з адным, праз час, праведзены разам. Менавіта таму маладыя людзі выправіліся са сваіх дамоў і перажылі сапраўдную прыгоду на ўлонні прыроды.

 

У чэрвені дзеці і падлеткі нашай парафіі адправіліся на адпачынак, падчас якога паглыблялі разуменне словаў малітвы Панскай. Радыё "дапамагала" дзецям настроіцца на хвалю Неба, гэта азначае паразмажаць над сваім жыццём і яго мэтай — вечнай радасцю з Панам у Небе. Кожны дзень удзельнікі Канікулаў лавілі розныя хвалі: праслаўлення, прашэння, пакаяння, абароны. Асаблівамі сябрамі дзяцей на гэты час сталі кс. Уладзімір, с. Марыанна, с. Фаўстына, а таксама аніматары і валанцёры, якія дапамагалі перажыць гэты час плённа, бяспечна і весела.

 

Дзесяць гадоў — многа гэта ці мала? Мы ўжо пачалі разважанне аб гэтым у нашым матэрыале , прысвечаным юбілею служэння ксяндзоў хрыстусоўцаў у Мінску, а дакладней у нашай парафіі. На сувязь з намі выйшлі некаторыя з парафіянаў, якія сёння дзеляцца сваімі гісторыямі, сваімі сведчаннямі жыцця з Богам.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.