Першы тур рэкалекцый са Словам Божым ужо адбыўся ў Мінску. Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць на наступны.

Удзельнікамі першага тура рэкалекцый сталі 7 дзяўчат і жанчын, якія на ўікэнд сабраліся ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску. Рэкалекцыі пачаліся мяккім уваходам у цішыню, каб заглыбіцца ў Слова і пачуць тое, што кажа Пан. На кожную частку разважанняў над тэкстам з Пісання ўдзельніцы «Дзён цішыні» атрымоўвалі інструкцыі. Індывідульнае чытанне ўрыўка пра Марту і Марыю і асабісты час трывання перад Панам, супольная Эўхарыстыя і дзяленне ў супольнасці. Гэты час — сапраўдная магчымасць сустрэцца з Езусам і плённа перажыць уікэнд.

Запісацца на наступныя «Дні цішыні для Мінска», якія адбудуцца 19-20 кастрычніка 2024 г., можна па спасылцы. Далучыцца могуць тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у lectio divina, а таксама тыя, хто толькі хоча навучыцца такім спосабам перажываць сустрэчу са Словам Божым.

Падрыхтавала Паліна Ручан

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.