У чэрвені дзеці і падлеткі нашай парафіі адправіліся на адпачынак, падчас якога паглыблялі разуменне словаў малітвы Панскай. Радыё "дапамагала" дзецям настроіцца на хвалю Неба, гэта азначае паразмажаць над сваім жыццём і яго мэтай — вечнай радасцю з Панам у Небе. Кожны дзень удзельнікі Канікулаў лавілі розныя хвалі: праслаўлення, прашэння, пакаяння, абароны. Асаблівамі сябрамі дзяцей на гэты час сталі кс. Уладзімір, с. Марыанна, с. Фаўстына, а таксама аніматары і валанцёры, якія дапамагалі перажыць гэты час плённа, бяспечна і весела.
Радыёканікулы з Богам. Фотарэпартаж
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.