Паліна Ручан
Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара сусвету, 26 лістапада 2023 года ў жыцці маладых вернікаў нашай парафіі адбылася важная падзея: 29 асоб прынялі сакрамэнт Канфірмацыі. Гэты сакрамэнт, які называюць таксама сакрамэнтам Бежмавання, сведчыць аб духоўнай сталасці вернікаў, што яны становяцца паўнапраўнымі членамі Каталіцкага Касцёла праз удзяленне Дару Духа Святога.
16 лістапада 2023 года, у дзень Маці Божай Вастрабрамскай, нашая парафіянка Яўгенія Мядзведзева распачала шлях фармацыі ў Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
У нядзелю 22 кастрычніка ва літургічны ўспамін святога Папы Яна Паўла ІІ у нашай парафіі быў устаноўлены новы пробашч — кс. Андрэй Лысы SChr.
Фотарэпартаж Аксаны Ючкавіч з пешай пілігрымкі ў Будслаў.
З 26 па 30 чэрвеня адбывалася ў гэтым годзе пілігрымка Мінск — Будслаў, якую ўжо другі год арганізоўвалі ксяндзы хрыстусоўцы.
Папа Францішак: «Уваскрасенне Хрыста — гэта сапраўдная надзея для свету. Гэта сіла пшанічнага зерня, моц любові, якая аддае сябе да канца і па-сапраўднаму абнаўляе свет».
У ноч з 8 на 9 красавіка адбылася Пасхальная Вігілія — важнейшая цэлебрацыя ва ўсім Літургічным годзе.
Вялікая пятніца з’яўляецца днём перажывання Мукі Пана нашага Езуса Хрыста і Яго смерці на крыжы. Гэты дзень з’яўляецца другім днём Пасхальнага Трыдуума.
Падчас Імшы Вячэры Пана 11 міністрантаў былі ўстаноўленыя лектарамі ў нашай парафіяльнай супольнасці, тым самым юнакі зрабілі чарговы крок у сваім служэнні і духоўным жыцці.
У Вялікі чацвер, 6 красавіка, Імшу Вячэры Пана ўзначаліў ксёндз пробашч Алег Шпець. Гэтай Імшой распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум.
«Браты і сёстры, сённяшняй Імшой мы ўступілі ў Вялікі тыдзень, — сказаў Папа Францішак на плошчы святога Пятра ў Рыме ў Пальмовую нядзелю. — Я заклікаю вас пражыць тыдзень так, як вучыць традыцыя святога народа, вернага Богу, — гэта значыць суправаджаць Пана Езуса з верай і любоўю». З любоўю да бліжніх правялі вернікі парафіі святога Яна Евангеліста пяты дабрачынны Велікодны кірмаш.
Як і штогод, за тыдзень да Вялікадня мы адзначаем Пальмовую нядзелю. У гэты дзень узгадваем падзею ўрачыстага ўвахода Пана Езуса ў Ерусалім. Падчас Святой Імшы чытаецца мука Пана.
Мяне завуць Паліна. І я ўжо некалькі гадоў з’яўляюся часткай душпастырства моладзі нашай парафіі, чым вельмі ганаруся. Для мяне ДМХ — не толькі месца, дзе я магу ўзрастаць як хрысціянка і паглыбляць адносіны праз сустрэчы з Богам, але і месца спаткання з аднадумцамі. Адметнай рысай нашай дынамічнай супольнасці з’яўляюцца выезды, якія мы здзяйсняем у розныя мясціны. Дзякуючы чаму я ўжо паглядзела значную частку куточкаў нашай прыгожай Беларусі. Але мы не збіраемся спыняцца…
27 снежня адзначаецца свята святога Яна, апостала і евангеліста, – галоўнага апекуна і заступніка нашай парафіі. З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая Святая Імша, якую ўзначаліў айцец Віталь Даніловіч МІС, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухарава.
Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.
Малітва, батлейка, калядкі... Ужо запаленыя чатыры свечкі ў Адвэнтовым вянку. Гэта ўсё азначае, што ўжо ізноў набліжаецца час аднаго з самых вялікіх святаў у годзе — Нараджэння Пана Езуса. Традыцыйна святкаванне ў нашай парафіі пачынаецца загадзя, а менавіта аплаткавымі сустрэчамі.
Шэфы скаўцкіх адзінак нашай парафіі падзяліліся сваімі думкамі пра акцыю распаўсюджвання Бэтлеемскага агню.
Поўная каплічка вернікаў. На дварэ кастрычнік. Нядзеля. Поўдзень. Урачыстая працэсія: крыж, Евангелле, рэліквіі. Пяць святароў ля алтара. Шмат міністрантаў. Скаўты і скаўткі з басанамі. «Не бойцеся жыць для любові» – спеў на пачатак. Словы, якія так часта паўтараў святы Ян Павел ІІ, – «не бойцеся!» Гэты заклік не траціць актуальнасць і пасля 44 гадоў з моманту, як кардынал Караль Вайтыла стаў галавою Касцёла. Менавіта ў гэтую восеньскую нядзелю, 23 кастрычніка, кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк урачыста ўнёс у нашу капліцу рэліквіі святога Папы.
Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачалася працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і фігурай ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. уваскрасенне).
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца Пасхальная Вігілія — важнейшая цэлебрацыя ва ўсім Літургічным годзе. Пасхальная Вігілія з’яўляецца кульмінацыяй Пасхальнага Трыдууму і пачаткам радаснага святкавання Уваскрасення Езуса Хрыста.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.





















