
22 снежня шаноўны кс. прэлат Кшыштаф Сэрока цэлебраваў Святую Імшу ў нашай капліцы, падчас якой прамовіў Слова да ўсіх сабраных.
Разважанне над нядзельным Евангеллем (Лк 1, 39-45) кс. Кшыштаф пачаў словамі «Бог глядзіць не так, як бачыць чалавек». Падчас гаміліі святар папрасіў сканцэнтраваць увагу на двух словах: “прывітанне” і “радасць”.


«Марыя і Альжбета могуць стацца для нас настаўніцамі добрага спаткання, бо віталіся ўзаемна і дзяліліся радасцю, хаця ж іх рэчаіснасць не была пазбаўлена цяжкасцяў і вызванняў, — падкрэсліў ксёндз прэлат. — Але нягледзячы на ўсе цяжкасці гэтыя жанчыны не спыняюцца давяраць Богу: яны маюць супакой і радасць, так званую “радасць насуперак усяму”».
І менавіта да такога перажывання апошніх дзён Адвэнту і ўсіх святаў заклікаў сабраных кс. прэлат Кшыштаф.













