
Літургія пачалася з працэсіі з галінкамі. Цэнтральнае месца ў Літургіі займае чытанне Мукі Пана (паводле Лукі ў гэтым годзе). Пачатак Вялікага тыдня рыхтуе нас да святкавання Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста.
Ужо традыцыйна ў Пальмовую нядзелю — асаблівы дзень у жыцці Касцёла, калі мы ўспамінаем урачысты ўезд Пана Езуса ў Ерузалем і спяваем "Гасанна!", — душпастыры разам з парафіянамі зладзілі Велікодны Кірмаш. У гэтым годзе ён адбыўся ўжо ў шосты раз.










































































Перад Святой Імшой вернікі мелі магчымасць набыць вярбу, упрыгожаную рукамі парафіянаў, а пасля Імшы — пачаставацца супам і салодкасцямі, набыць падарункі на Вялікдзень для блізкіх, знайсці сертыфікаты на паслугі ад нашых парафіянаў і паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі.




















Усе грошы з продажу будуць накіраваны на патрэбы будовы парафіяльнага касцёла. Таксама за цэлы дзень было набыта 55 сертыфікатаў на квадратны метр сценаў касцёла, які мы будуем.




























































































































Дзякуем усім парафіянам, якія прычыніліся да арганізацыі Кірмашу, усім, хто справай і малітвай падтрымлівае будову новага касцёла ў Мінску.

















































