
Літургія Слова запрашае нас у Вячэрнік, каб разам з Езусам спажыць пасху па габрэйскіх звычаях. У нашым Вячэрніку, каплічцы, таксама можна заўважыць знакі сённяшняга дня — пусты табернакулюм, а потым адбудзецца абмыванне ног і перамяненне хлеба ў Цела Езуса.
Вялікі Чацвер — адзіны дзень у годзе, калі ў касцёле няма Цела Хрыста. Але верым, што на слова святара хлеб станецца праўдзівым Целам. Наша надзея — вера ў Слова Божае. Бог пытаецца: "Ці маеш надзею ў сэрцы, ці тваё сэрца не пустое?"












































































Успамінаючы гісторыю нашай зямлі і часы, калі табернакулюм быў пусты, бо не было святароў, каб служыць Эўхарыстыю, дзякуем за дар кожнага паклікання, за тое, што ёсць тыя, хто служыць, хто цэлебруе сакрамэнты.
























Каб атрымаць надзею, трэба не толькі паверыць Слову, але і таксама ўвайсці ў адносіны. Абмыванне ног — наша спроба прыняць любоў Бога, давяраць Яму і ўвайсці ў асабістыя адносіны з Ім. Езус абмывае ногі сваім вучням і кожнаму з нас — гэта знак нашага ачышчэння.
Падумай: "Ці ўмею я абмываць ногі сваім бліжнім? Ці ўмею я падарыць надзею бліжняму?"










Езус кажа: "Гэта чыніце на Маю памяць". Ці маю я памяць пра тое, што Бог мне сказаў, пра тое, што Бог мне робіць?
Памяць дазволіць нам вытрымаць заўтра (цярпенне, крыж, смерць) і паслязаўтра (пустата Гробу, Божае Цела ў Гробе).
Паразважай: "Ці маеш у сабе гэтую памяць? Ці аднаўляеш яе, чытаючы Божае Слова, прыходзячы на Эўхарыстыю, прынімаючы Цела і Кроў Хрыста?"



