
Ад вячэрніка праз Крыж і цішыню Гроба Касцёл вядзе нас да Вялікай ночы Уваскрасення.
Святло, якое трымаем у руках, — знак надзеі, якую дае нам Бог як выраз сваёй Любові. Святло трэба падтрымліваць і падпітваць яго, дзяліцца ім. Каб святло ў нас трывала, каб сагравала нашыя сэрцы.
Нас сагравае вера. "Ці верыш ты, што Хрыстус на самай справе ўваскрос, што Ён жывы?" А калі Ён уваскрос з памерлых, то і мы пакліканыя, каб жыць разам з Хрыстом, у новым святле.


































































































































































Вада, якая з’яўляецца крыніцай жыцця, бо без вады ўсё памірае, гэта таксама знак надзеі. Ваду як сімвал хочам здабыць глыбока ў сэрца. Вада святога хросту — вада новага жыцця, яна ачышчае душу.
Напаўняюць сэрцы надзеяй словы пра тое, што Езус нас чакае. Для апосталаў месцам спаткання з Уваскрослым стала Галілея. Углядаючыся глыбей, Галілея — гэта не нейкае месца, але адносіны любові, любові Бога, якія змяняюць маё жыццё. Бог любіць нас дарэшты, да поўнага спаўнення.



