13 кастрычніка благаслаўленне адноўленага крыжа адбылося ў нашай парафіі.

Крыж — знак Божай міласэрнасці да нас, людзей. Кожны раз ідучы ў капліцу, вернікі нашай парафіі маюць традыцыю на долю хвіліны спыніцца, каб аддаць пашану гэтаму знаку. Як падкрэсліў ксёндз пробашч, гэта вельмі каштоўная традыцыя. Але заўсёды, робячы знак крыжа, варта ўсведамляць, што гэта не толькі штодзённы абрад, але і ў першую чаргу наша імкненне занурыцца ў таямніцу Хрыстовага крыжа і дасведчыць яго збаўчую моц.

«Гледзячы на крыж, будзем памятаць, што на ім Хрыстус аб’явіў нам сваю найвышэйшую любоў да Касцёла. Праслаўляючы крыж, будзем памятаць пра Хрыста, які праз сваю Кроў, пралітую на ім, знішчыў усялякія падзелы, што існуюць між людзьмі, і з розных народаў учыніў адзін Божы народ», — прачытаў словы малітвы ксёндз Андрэй падчас благаслаўлення крыжа.

Кожны з нас бярэ і нясе свой уласны крыж. І толькі дзякуючы крыжу Хрыста нашыя цярпення маюць сэнс. Пане, глядзім на твой крыж і просім: дай нам сілы несці нашыя крыжы. Хай будзе праслаўлены крыж у нашым штодзённым жыцці!

Фота: Паліна Ручан, Андрэй Рамашка

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.