З 26 па 30 жніўня ў нашай парафіі адбыліся Канікулы з Богам. Аніматары на чале з кс. Андрэем, с. Марыаннай, с. Фаўстынай, с. Юзэфай і с. Даніэляй дапамагалі дзецям плённа выкарыстаць апошнія дні летняга адпачынку.
Удзельнікі Канікулаў з Богам падмацаваліся не толькі духоўна, але і фізічна. Дзеці штодня ўдзельнічалі ў Святой Імшы, малітвах, катэхезах і дзяленнях у групах, таксама рабілі руханку, гулялі, частаваліся булачкамі ды іншымі прысмакамі. Маленькія парафіяне традыцыйна з радасцю рыхтаваліся і ўдзельнічалі ў Шоў талентаў. Яшчэ падчас Канікулаў усе перажылі вандроўку — аўтобусную пілігрымку ў санктуарый да Маці Божай. Кожны перажыты дзень глыбей раскрываў сёлетнюю тэму «Святыя сярод нас».