кс. Андрэй Лысы SChr
кс. Андрэй Лысы SChr

Кожная малітва Словам Божым для мяне — гэта вызванне, спроба даверыцца Богу, Яго Слову ў сённяшнім дні, канкрэтна тут і зараз. Часамі цяжка ўпасці ў Яго абдымкі і проста слухаць Яго. Але такое перажыванне сапраўднай прысутнасці Жывога Бога варта таго, каб спрабаваць зноў і зноў.

Не бойцеся нешта згубіць, бо Бог дае нашмат больш, чым вы маеце зараз. Не бойцеся цішыні, бо «цішыня — гэта не пустата, а прастора, калі прамаўляе Бог», як часта паўтарае кс. Андрэй. Асабіста для мяне «Дні цішыні» — гэта час, калі Езус дзейнічае ў маім жыцці асаблівым чынам. Распальвайце сваё жаданне ўбачыць Езуса Такім, Якім Ён ёсць. Рэгіструйцеся і прыходзьце на «Дні цішыні»: спасылка.

  • Калі?

22-23 сакавіка 2025 г.

  • Для каго?

Прыняць удзел можа кожны дарослы хрысціянін.

  • Дзе?

г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19.

Кошт — 80 рублёў (адзін начлег і чатыры пасілкі).

Колькасць месцаў абмежаваная.

Калі пасля рэгістрацыі Вашыя планы змяніліся, просім як мага хутчэй паведаміць аб гэтым:

+375336054167 — кс. Андрэй Лысы SChr.
 
У сённяшнім гучным і хуткім свеце гэта будзе нібы аазіс, абаронены ад штодзённага стрэсу, дзе малітва становіцца падсілкаваннем хрысціянскага жыцця веры, надзеі і любові.
Падрыхтавала Паліна Ручан

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.