
2 красавіка ўжо традыцыйна скаўты і скаўткі правялі Крыжовы шлях у нашай капліцы. Праз тэатр ценяў і разважанні пра апошнія дні зямнога жыцця Езуса Хрыста прысутныя змаглі зазірнуць у сябе, зрабіць рахунак сумлення і ўзгадаць пра ўласныя абавязкі ў скаўцкай сям’і.






























2 красавіка прыпала на 20-ую гадавіну смерці Вялікага Папы. За часы пантыфікату менавіта св. Яна Паўла ІІ, якога называюць сябрам і выхаваўцам моладзі, Апостальскім Пасадам FSE была прызнана арганізацыяй свецкіх Папскага права, тым самым «дэ-факта» стаўшы каталіцкай арганізацыяй.



