У нашу парафію завітаў біскуп Юрый Касабуцкі, каб узначаліць Святую Імшу і ўдзяліць сакрамэнт Канфірмацыі 32 парафіянам. Прыводзім словы, якімі з намі дзяліўся Эксцэлекцыя:

Дарагія браты і сёстры, мы з вамі перажываем Пасхальны перыяд, перыяд радасці, калі Касцёл узгадвае ўваскрасенне Езуса Хрыста з памерлых. Хрыстос уваскрос з памерлых, і для таго каб умацаваць веру сваіх апосталаў, сваіх вучняў, Ён з’яўляўся перад імі. Сёння мы пачулі ўрывачак з Евангелля, які распавядае нам пра адну з хрыстафаній, адна з сітуацый, у якіх Езус, ужо Уваскрослы, з’яўляецца перад апосталамі. Сёння ішла гаворка пра Яго аб’яўленне над Тыберыядскім морам. Калі, зноў жа, мы разглядаем уваскрасенне Хрыста, то бачым пазіцыю вучняў. Апосталы не былі ні ў якім выпадку легкавернымі: яны ўвесь час хацелі праверыць гэтую інфармацыю. Калі жанчыны прыбеглі і сказалі вучням, што “мы былі ў грабніцы — грабніца пустая”, яны не ўбачылі Езуса, на што вучні ім сказалі: “Ну, спакойна, спакойна, мы разумеем, што вы ў нейкай эйфарыі, але мы пакуль што не будзем такімі легкамыснымі, легкавернымі”. Нават шукалі, што, можа, хтосьці ўкраў цела, схаваў дзесьці, пакуль Езус не з’явіўся апосталам. Апостал Тамаш… Чаму мы яго называем Тамаш няверны, або Фама няверны? Яго не было сярод іншых вучняў, калі Езус аб’яўляецца, ён кажа: “Пакуль не дакрануся да Яго, пакуль я не ўкладу свае рукі ў Яго раны, я не паверу”. Чаму так? Бо ў асобе апостала Тамаша мы бачым чалавека, які сапраўды павінен быў падысці крытычна да гэтай інфармацыі і павінен быў абсалютна, у ста працэнтах, упэўніцца ў тым, што гэты Езус, Якога яны ведалі, што Ён уваскрос з памерлых. Таму Езус, калі з’яўляецца ў наступны раз, Ён кажа: “Вось мае раны, вось мае рукі — укладай, дакранайся, правярай, але будзь веруючым”. Чаму так? Таму што апосталы павінны былі выканаць місію, дзеля якой яны былі пакліканыя, місію ісці і не проста прапаведаваць Езуса Хрыста, але быць сведкамі Хрыста, быць сведкамі менавіта Яго ўваскрасення. І напачатку, мы ведаем, што апосталы, яны выконвалі гэтую місію, але гэтую місію яны выконвалі толькі паміж сабой. І так, як парой бывае, мы таксама паміж сабою вітаемся ў Пасхальны перыяд і кажам: “Хрыстос уваскрос!” (Народ адказаў: “Сапраўды ўваскрос!”) Вось прыкладна так і адказвалі апосталы і так яны казалі першыя часы. І не так даўно мы чыталі ў Літургіі ўрывачак з Евангелля, які распавядае нам, чаму так было. Чаму так нясмела, таму так полушопатам, полуціха яны казалі. І нават калі яны збіраліся разам на гэтыя першыя ў гісторыі сусвету Святыя Імшы, мы чытаем маленькую рэмарку, якую Евангеліст Ян дапісвае, і ён кажа так: “Дзверы памяшкання, у якім яны знаходзіліся, былі зачыненыя са страху перад габрэямі”. І таму апосталы ціхонька казалі адзін другому: “Ваў, клас, Хрыстос уваскрос”, але яны баяліся выйсці за дзверы памяшкання, яны баяліся сказаць гэта іншым людзям, яны баяліся, што, можа, хтосьці іх не зразумее, можа, хтосьці дрэнна пра іх падумае, а можа, хтосьці будзе з іх насміхацца, але яшчэ горш — можа зрабіць які-небудзь нядобры ўчынак паводле апосталаў. Яны мелі гэты страх, яны мелі няўпэўненасць: ну добра, мы скажам, што Ён уваскрос, а людзі запытаюцца: “А хто Ён?” і “Што значыць уваскрос?” — “А як мы будзем распавядаць?” Бо большасць апосталаў не мелі такой асаблівай адукацыі, яны былі простымі, можа, рыбакамі, мытнікамі ці хтосьці там іншыя заняткі меў. Але людзей, якія на той час маглі б сказаць, што вось яны былі такімі прафесарамі, адукаванымі, якія б маглі ўсё распавесці, растлумачыць, — не. І таму яны былі няўпэўненыя, яны баяліся, у іх быў страх і яны разумелі сваю слабасць. І ўжо калі далей мы чытаем кнігу “Дзеянняў апостальскіх”, мы звяртаем увагу, што толькі пасля таго, як Дух Святы сышоў на апосталаў і Багародзіцу, якая прысутнічала разам з апосталамі ў той дзень у памяшканні, дзверы гэтага дома расчыніліся, і апосталы выйшлі. Бо прысутнасць Святога Духа, вось гэтыя дары Святога Духа (а колькі вы дароў Святога Духа налічылі на катэхезе? — Сем. — Точна? Іх усяго сем? Так мала? Сем — гэта галоўныя тыя, асноўныя такія дары Святога Духа, але іх ёсць бязмернае мноства, і кожнаму даецца той дар, які патрэбны. А гэтыя сем, гэта мы кажам, сем галоўных такіх дароў Святога Духа, але гэтыя дары Святога Духа, яны неабходныя былі апосталам, якія ўвесь час перажывалі з Езусам, якія — той самы Тамаш, які ўкладаў рукі ў раны, — апосталам, якія, як мы сёння пачулі, на тым возеры Тыберыядскім, адплылі, Ён кажа: “Кіньце сетку”. Яны ўжо разумелі, што ўсю ноч працавалі, нічога не злавілі, але яны ўзгадалі сітуацыю, яшчэ калі якая існавала пры жыцці Езуса, таксама быў цудоўны такі ўлоў рыбы. І яны былі ўпэўненыя ў тым, што Ён уваскрос, але ўсё роўна быў патрэбны дар Святога Духа. Таксама і нам, людзям, якія жывём у ХХІ стагоддзі, патрэбны гэты дар Святога Духа. Так, як вы сказалі, для мужнага вызнавання веры і жыцця паводле яе запаведзяў. Бо гэты дар Святога Духа, які мы прымаем у сакрамэнце Канфірмацыі, — вот гэтага ўмацавання ў нашай веры. Гэты дар нам патрэбны, бо самі па сабе мы таксама слабыя людзі, мы парою можам мець няўпэўненасць, мы можам мець, ну, можа, так, які-небудзь нават страх, мы можам мець перажыванні: “Ну што далей?”, “Як нам быць?”. Але мы ўсе пакліканы быць сведкамі Хрыста. І калі мы супрацоўнічаем са Святым Духам, мы можам быць сапраўднымі сведкамі Хрыста ў нашым жыцці, у нашым асяроддзі нашымі ўчынкамі. Сёння мы, напрыклад, у Евангеллі пачулі вот далейшы працяг з’яўлення Езуса і Яго размова з апосталам Пятром. Найбольш актуальна ў нашыя дні, у сучасныя дні, калі мы развіталіся з Папам Францішкам і чакаем на выбар новага Папы. Але які быў галоўны крытэрый вот гэтага выбару? Езус калісьці абяцаў Пятру, што “Ты, Пётр — скала, і на гэтай скале я пабудую свой Касцёл”. Але гэта было яшчэ тады, калі Ён жыў яшчэ на зямлі. І адзінае, пра што пытаўся Езус у Пятра, — гэта, ну, “Кім лічаць Мяне людзі?”. І Пётр адказвае: “Ты — Сын Божы”. Вот гэтая вера, якая была фундаментам. Ён кажа: “Я пабудую на табе Касцёл”. А сёння мы пачулі пытанні, якія задае Езус Пятру. Якія пытанні? Што Ён у яго пытаўся? Ці пытаўся Езус у Пятра: “Ці ты добра ведаеш філасофію?”? Пытаўся? (Не.) Точна? Ці пытаўся Езус у Пятра: “Ці ты дасканала памятаеш пра ўсё тое, што Я гаварыў і навучаў?”? (Не.) А што Ён пытаецца? (“Ці любіш ты Мяне?”) “Пётр, любіш ты мяне больш, чым іншыя?” І толькі гэта галоўны адзіны крытэрый, па якім ён быў абраны, што “Ты пасі маіх авечак, барашак, тое есць ты будзь гэтым пастырам майго народу”. “Ці любіш ты Мяне?” Вот гэта любоў да Хрыста. Яна стала галоўным фактарам, галоўным крытэрыем выбару. І сёння мы таксама молімся аб выбары Папы. Але мы таксама разумеем, што любоў да Бога, любоў да Хрыста з’яўляецца галоўным крытэрыем паклікання кожнага з нас паклікання быць у Касцёле, сведкам Хрыста. Не такім пасіўным хрысціянінам альбо нават яшчэ часам ананімным хрысціянінам: так, я дзесьці калісьці там прыняўшы хрост, ведаю, што хрысціянін, у лепшым выпадку прыйду пабуду на Святой Імшы, але больш мяне не цікавіць нічога. Але, напрыклад, Папа Францішак, ён увесь час як бы такую лінію праводзіў сінадальнасці Касцёла, што ў Касцёле адказнасць ляжыць не толькі на Папе, на біскупах, на святарах, сёстрах законных, але на кожным чалавеку — кожны з нас адказвае за Касцёл як за супольнасць, за прапаведаванне Евангелля ў сваім асяроддзі, сярод сваіх родных і блізкіх. І хоць, можа, мы парою думаем, што нам не хопіць нейкіх словаў, “А як я растлумачу, калі мне зададуць пытанне?”. Узгадаем, як Хрыстус казаў апосталам сваім: “Не думайце, што вы будзеце казаць. Дух Святы, Ён прычыніцца за вас. Ён дасць вам абсалютна ўсё тое, што патрэбна. І вы ў той момант, калі Ён будзе патрэбным, вы зможаце быць маімі сведкамі”. Такім праяўленнем было тое, калі апосталы выйшлі на вуліцы горада Ерусаліма, яны выйшлі на плошчы — там былі людзі, — і яны пачалі прапаведаваць, і яны самі нават не разумелі, адкуль у іх ідзе гэта мудрасць, адкуль у іх ідзе гэта слова. Нават быў такі так званы дар гласаліі. Яны, ніхто з іх іняза не скончыў, але яны валодалі шматлікімі мовамі — яны не гаварылі на гэтых мовах. Але прамаўлялі ў той момант на мовах тых людзей, якія прыбылі з розных куточкаў. І ў гэтым праяўлялася дзеянне Святога Духа. Вы сёння таксама прымаеце дар Святога Духа, які мы прымаем, мы, святары, прымаем падчас нашых святарскіх пасвячэнняў, падчас біскупскай хіратоніі, і пераказваем яго вам — гэты дар Святога Духа, умацаванне Яго дарамі. Ну, але наша заданне — гэта так, — як мы сёння пачулі ў Евангеллі, — палюбіць Хрыста, бо Ён пытаецца не толькі ў Пятра, але ў кожнага з вас: “Ці любіш ты Мяне?” Гэта галоўны крытэрый. І мы адказваем: “Так, Пане, я люблю Цябе”. І таму, калі я люблю Цябе, я хачу выконваць Твае запаведзі, я хачу быць сведкам любові да Твайго вучэння, любові да таго маральнага кодэксу, які Ты навучаеш, які Ты пакідаеш людзям, кажучы, што ёсць добрае, што — дрэннае, таму што, сапраўды, мы можам па-свойму меркаваць, па-свойму бачыць нейкія сітуацыі, але Слова Божае — яно жывое, актуальнае ва ўсе вякі. Калі я люблю Бога, то я буду выконваць запаведзь любові да Яго і да бліжняга свайго, і гэтым сведчыць іншым людзям аб любові Хрыста, аб Яго ўваскрасенні. Гэта вельмі важна, каб мы хацелі быць з Хрыстом і з Яго Касцёлам і быць такімі сведкамі. Таксама, карыстаючыся такой магчымасцю, я хачу падзякаваць вашай парафіі і вашым парафіянам на чале са святарамі, сёстрамі, бо ваша парафія, яна можа быць у сучасным свеце, у сучаснай візіі Касцёла такім маленькім прыкладам сінадальнага Касцёла. Бо, сапраўды, як толькі паўстаюць нейкія патрэбы, нешта было, і вот не так даўно не будзем адыходзіць. 1 мая была сустрэча касцёльных рухаў, малітоўных супольнасцяў у Будславе, куды з’язджаліся, то адразу ваша парафія заняла больш палову той падрыхтоўкі. Рух “Equipes Notre-Dame”, яны зрабілі вельмі шмат у падрыхтоўцы, скаўты адразу сказалі: “Так, мы возьмем дзяцей, займем, зробім ім праграму”. То есць не трэба было кагосьці шукаць, упрашваць, што можна так зрабіць, не што кожны адчуў, што мы робім для сябе, але робім для іншых людзей, але мы робім супольную рэч, супольную справу. І з чым ні звернешся, заўсёды ёсць пазітыўны адказ і ёсць гэта такая вот далонь дапамогі, узаемадапамогі, а гэта ёсць фундамент, на якім будуецца Касцёл. Не той касцёл, які будуецца там, за заборам. Гэта так, гэта вельмі добрая рэч, але галоўнае — гэта Касцёл, які складаецца з людзей, з тых жывых цагелак. І я хачу падзякаваць вам за тое, што вы ёсць, а тым, хто сёння прымае гэты сакрамэнт, хачу пажадаць, каб Дух Святы дапамагаў вам кожны дзень вашага жыцця пражываць з Богам, у Яго любові і быць такім сведкам, сапраўдным членам Касцёла, які разумее сваю адказнасць за супольнасць, і каб заўсёды Добры Бог, Які чакае нас у сваім Валадарстве, працягваючы сваю далонь, мог цешыцца і радавацца, што ўсе мы крочым да збаўлення, крочым туды, дзе Ён чакае нас, Уваскрослы Езус Хрыстус. Ну, а наша сведчанне пра Уваскрослага Хрыста няхай будзе трошачку іншым, не такім, як у апосталаў напачатку, але такім, як у апосталаў ужо пасля сашэствія Духа Святога. Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Амэн. Вось так і павінна быць наша сведчанне нашай веры.

 

Моладзь:

Шаноўны ксёндз біскуп Юрый, нашыя сэрцы перапаўняе вялікая радасць. Сёння мы атрымалі дапамогу і дары Духа Святога, каб мужна і адважна абараняць уласную веру і жыць паводле яе. Спачатку хочам падзякаваць Богу ў Тройцы Адзінаму за дары Духа Святога ў сакрамэнце Канфірмацыі, якія мы сёння атрымалі.

Таксама вам, шаноўны біскуп Юрый, дзякуем за гэтыя перажытыя разам цудоўныя хвіліны, за тое, што завіталі ў нашую парафію, каб стаць слугой Божых таямніцаў. Дзякуем за супольную Эўхарыстыю, за малітву над намі, а таксама за ўсе тыя шчырыя словы, скіраваныя да нас ад імя Найвышэйшага Святара Езуса Хрыста. Хай Добры Бог будзе для Вас узнагародай, атуляе сваёй апекай і адорвае сваімі ласкамі.

 

Бацькі:

Вашая Эксцэленцыя, паважаны ксёндз біскуп Юрый, ад імя ўсёй нашай парафіяльнай супольнасці хочам скласці Вам падзяку за сакрамэнт Канфірмацыі, які Вы сёння ўдзялілі нашым дзецям, а таксама дарослым. Дзякуй Вам за супольную малітву, за Эўхарыстыю, за Слова Божае. Няхай тое зерне, якое Вы сееце ў людскія сэрцы, прыносіць багаты плён. І няхай Добры Бог шчодра благаслаўляе Вас і дапамагае будаваць Божае Валадарства на зямлі. Дзякуй, што Вы ёсць.

Яшчэ сёння мы хочам падзякаваць нашым дарагім святарам і любым сёстрам за падрыхтоўку да сакрамэнту Канфірмацыі і нашых дзяцей, і дарослых. Дзякуй вам, даражэнькія, за вашу духоўную падтрымку, за вашыя малітвы, за вашае цярпенне, за вашыя мудрыя парады, за вашае адкрытае сэрца, сапраўды, за вашую заклапочанасць пра нас — не толькі дзяцей, але і дарослых. Няхай вашая праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён і дапамагае нам усім у дарозе да святасці. Шчасця вам Божага (?).

 

Пробашч:

Дарагія парафіяне, шаноўныя госці, вельмі шчыра дзякуем усім, хто сапраўды стварае, стварыў гэтую нашую Літургію, урачыстасць. Дзякуй перш за ўсё ксяндзу біскупу. Ваша Эксцэленцыя, дзякуй за паслугу Касцёла, за той жывы знак еднасці, паўнаты Божага Духа, прысутны ў гэтай канкрэтнай нашай парафіі. Мы вельмі ўдзячныя, што праз Вашыя рукі, праз Вашую паслугу Дух Святы напоўніў сапраўды моцай Духа Святога тых, хто адкрыў сёння сваё сэрца. Дзякуем Вам і жадаем, каб гэтая паўната Духа, якую носіце ў сэрцы сваім, Вас вяла да Пана Бога, але таксама Вашым служэнні іншых людзей заахвочвала да пазнання Хрыста і да большай любві да Яго. Дзякуй, што Вы ёсць, і заўсёды вельмі-вельмі сардэчна запрашаем у нашую парафію. 

Вельмі сардэчна дзякую сёстрам нашым — асабліва сястры Юзэфе: яна мела праз увесь год гэты дар, прывілей, заданне, каб прыгатаваць нашую моладзь да сакрамэнту Канфірмацыі. Дзякуй Вам, сястра, за Вашую паслугу, за тыя заняткі катэхетычныя, за арганізаваныя чуванні — на працягу паўгода кожны месяц моладзь збіралася, каб чуваць, прасіць Духа Святога. Дзякуй Вам за дэкарацыі, а таксама за ўвесь клопат, каб гэтая ўрачыстасць сапраўды была такой прыгожай і велічнай. 

Вельмі сардэчна хацеў бы падзякаваць вам, дарагія і цудоўныя бацькі. Так як напачатку спадарства Рамановічы віталі ксяндза біскупа, каторы калісьці быў іх духоўным настаўнікам, рыхтаваў іх да прыняцця сакрамэнту шлюбу, можа, таксама Канфірмацыі, а сёння свайго першага сына аддалі да гэтай таксама Канфірмацыі. Узрастае нашая вера, вялікі гонар, радасць у вачах вашых. Вы, можа, гэтага не бачыце, збоку так як лепей гэта заўважыць. Ёсць чым ганарыцца, сапраўды, і гэта перш за ўсё вашая заслуга. Тое, што мы з сёстрамі робім, — гэта, ну, такі макіяж, дадатак. Усё, што адбываецца ў жыцці веры, — гэта перш за ўсё вашая заслуга, выхаванне ў веры ў сем’ях паводле свайго прыкладу. Будзьце далей гэтай сапраўды парукай, як сведкі канфірмацыі ўскладалі руку. Маліцеся за сваіх дзяцей. Няма большай радасці для хрысціянскага бацькі ці маці, калі дзіця жыве паводле Бога, з Богам, і найбольшая бяда — калі губляе гэтую дарогу да Пана Бога. Жадаем і молімся разам з вамі, каб дзеці, моладзь наша, каторыя сёння прынялі сакрамэнт канфірмацыі, вытрывалі, выстаялі да канца жыцця ў веры і ніколі ад Пана Бога не адышлі. 

Дзякую за ўвесь клопат аб прыгатаванні таксама вам, дарагія сведкі бежмавання, канфірмацыі; шаноўныя госці, — за вашую прысутнасць, за вашую малітву і таксама за вашую паслугу. 

Вам, дарагія бежмаваныя, дарагая моладзь, вельмі дзякуй за тое, што вы такія прыгожыя, адкрытыя, што вы выбралі, гэта ваш выбар. Ваш выбар напоўніць сябе дарамі Духа Святога, адкрыць сваё сэрца. І гэта сапраўды вельмі важна і сапраўды прыгожа. Жадаем, каб усе вы выстаялі. Гэта невыпадкова, што мы лаўкі выносілі: каб вы выстаялі да канца жыцця ў сваёй веры. Не будзе лёгка, будуць розныя буры, перашкоды, але памятайце, што Бог заўсёды блізка, Ён з вамі, Ён у вашых сэрцах, і адтуль сапраўды чэрпайце ўсе сілы, каб любіць Пана Бога і сведчыць пра Яго. Вельмі сардэчны вам дзякуй. 

Дзякуй Літургічнай Службе Алтара за такое прыгожае, чоткае служэнне і паслугу, асабліва калі маем у парафіі біскупа. 

Нашая цудоўная “Anima una” — гэты хор, які выклікаў нават дождж з неба сваім спевам. Дзякуй вам сапраўды за гэтыя гадзіны, доўгія гадзіны падрыхтоўкі да сённяшняй урачыстасці, за вельмі прыгожы спеў, каторы перш за ўсё з’яўляецца малітвай. Вельмі сардэчна дзякую за вас і за ваш талент. Няхай Добры Бог вам узнагародзіць.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.