Крыж — знак веры і надзеі. Надзея — гэта давер Богу, гэта крыж, крыж, які прыняў Езус. Нясенне крыжа баліць, бо гэта боль, цярпенне, смутак. Каб увайсці ў разуменне надзеі, трэба ўзяць крыж у сваім жыцці. Бог пытаецца ў нас сёння: "Ці ўзяў ты свой крыж?"

Гледзячы на крыж, сёння хочам перапрасіць Бога за грахі супраць надзеі.

Роспач — нашыя думкі, што няма для мяне збаўлення. Цнота, якая зможа дапамагчы ў роспачы, — гэта малітва. Малітва за сябе, за блізкіх. Малітва з верай! Калі молімся, то вучымся ўскладаць надзею на Бога, давяраць Яму. Паразважай: "Ці ўмееш быць верным у малітве? Або молішся толькі тады, калі ў жыццё прыходзіць трывога?"
Малітва — жыццёвая сіла, якая ўзмацняе нашу надзею.

Малітва таксама можа адвесці нас ад празмернай самаўпэўненасці, каб не пайсці сваёй дарогай, але ісці дарогамі Хрыста. Сваімі сіламі не збавімся.

Нецярплівасць — наша жаданне атрымаць неабходнае тут і зараз. Гроб Езуса — знак надзеі, які вучыць нас чакаць. Надзея спаўняецца не адразу, не тады і не так, як мы гэтага хочам, але па Божай волі. Надзеяй напаўняюцца моманты святога чакання Уваскрасення.

Тэкст: Кс. Андрэй Лысы SChr
Фота: Вераніка Косік
Відэа: Марына Слесарчук, Паліна Ручан

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.