Паліна Ташцімірава
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.
Вялікая пятніца – гэта дзень, у якім наш збаўца Езус Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.
Каб убачыць сэнс Трыдуума, трэба разглядаць яго як адзінае цэлае — ад вечара ў Вялікі чацвер да благаслаўлення ў канцы Рэзурэкцыі. Гэта адна літургія, найважнейшая ў годзе, якая доўжыцца тры дні і тры ночы.
Можа здавацца дзіўным, але літургічнае ўшанаванне святога Юзафа з’явілася не адразу пасля евангельскіх падзей, а толькі ў сярэднявеччы падчас крыжовых паходаў. Пад канец XI стагоддзя крыжакі збудавалі ў Назарэце бызыліку ў гонар святога Юзафа на магчымым месцы яго дому і майстэрні. Менавіта ў тым касцёле ў XII стагоддзі пачалося ўшанаванне гэтага святога ў дзень 19 сакавіка, адтуль культ святога Юзафа пашырыўся на ўвесь Касцёл. А ў 1870 годзе Папа Пій IX абвясціў святога Юзафа апекуном паўсюднага Касцёла.
IV нядзеля Вялікага посту або, інакш кажучы, Laetare сімвалізуе радасць надыходзячага свята Пасхі. Але ў гэты дзень, 14 сакавіка, была яшчэ адна нагода для радасці — Андрэй Рамашка і Багдан Сырыца далучыліся да групы парафіяльных лектараў.
Божа, благаславі Беларусь! — гэта была першая малітва, якая прагучала ў нашай капліцы ў 2021 годзе. Малітва за Айчыну гучала з глыбіні сэрца нашай моладзі, аб’яднанай у Душпастырстве Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам». Ужо традыцыйна маладыя людзі ў першыя хвіліны Новага года стаяць на каленях у цішыні перад Езусам у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Далей урачыста спяваюць Te Deum — “Цябе Бога праслаўляем”, а гэтым разам яшчэ і гімн “Магутны Божа”.
Хутка мінулі святы. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна нашыя сем'і збіраліся за вігілійным сталом. Ці стаяў на ім агонь з Бэтлеему? Многія з тых, хто спрычыніўся да справы распаўсюджвання Бэтлеемскага агню, згадзіліся б з думкай, што яго важнасць у поўнай меры ўсведамляецца тады, калі ў сваіх руках нясеш гэты агонь да людзей з розных парафій, з розных мясцінаў, калі тлумачыш ім сэнс гэтага сімвала хрысціянскай еднасці і салідарнасці і сам пачынаеш яго дакладна разумець – і тады ўжо немагчыма не прынесці яго ў свой дом, у сваю сям’ю.
27 снежня, у парафіяльную ўрачыстасць святога Яна Евангеліста, якая ў гэтым годзе супала са святам Святой Сям’і, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў нашу парафію і ўзначаліў адпустовую святую Імшу.
З-за каранавіруса могуць закрыць межы, увесці масачны рэжым, забараніць канцэрты і абмежаваць паходы ў кафэ. Некаторыя нават кажуць: свет у гэтым годзе спыніўся. Але нязменным на працягу доўгага часу застаецца адно — Нараджэнне Езуса Хрыста.
Перадсвяточны час у мінулых гадах адзначаўся часам яднання ўсёй нашай парафіі на аплаткавых сустрэчах. Але ў незвычайным 2020 годзе адбылася толькі адна аплаткавая сустрэча: для парафіяльнай групы ДМХ «Адзіныя сэрцам».
10 снежня моладзь ДМХ «Адзіныя сэрцам» разам са сваімі душпастырамі зладзілі вечарыну, прысвечаную беларускай паэзіі.
Сёння мы раскажам вам пра чалавека, які ў свае 36 гадоў мае сям`ю, чытае Біблію, з`яўляецца членам брацтва св. Міхала Арханёла, калекцыяніруе матацыклы, разам з братам пашырае тэхнічную спадчыну нашай краіны і стараецца не ўпускаць часам невідавочныя, але важныя моманты жыцця. Знаёмцеся — Віталій Гапановіч.
З нагоды 100-й гадавіны легалізацыі абортаў адбылося набажэнства перапрашэння за грахі супраць жыцця
18 лістапада 1920 года ў Савецкай Расіі пастановай Народных камісарыятаў Аховы здароўя і Юстыцыі «Аб ахове здароўя жанчын» было легалізавана бясплатнае правядзенне абортаў у савецкіх бальніцах. Закон пачаў дзейнічаць на большай частцы былой Расійскай імперыі, уключаючы сённяшнюю Беларусь. Гэты дзень з’яўляецца афіцыйным пачаткам распаўсюджвання па ўсім свеце «цывілізацыі смерці», як яе пасля назваў Ян Павел II у сваёй энцыкліцы Evangelium Vitae .
6 верасня Літургічная Служба Алтара павялічылася на аднаго міністранта. Ягор Пукіта, які вясной стаў кандыдатам, а тыдзень таму здаў экзамен, ужо ў гэтую нядзелю далучыўся да асаблівага служэння пры алтары.
«Што такое пілігрымка?» – такім пытаннем задаюцца многія. Напэўна, кожны б адказаў па-рознаму. Вырушаючы ў шлях, пілігрым мае сваю мэту. Навошта ўдзельнікі ДМХ «Адзіныя сэрцам» пераадолелі шлях у 185 кіламетраў?
Падчас пандэміі, у такі незвычайны перыяд, шмат што змяняецца ў нашым жыцці, у нашых сэрцах. З’яўляюцца нейкія абмежаванні, складанасці. Мы абмяжоўваем кантакты, часам не можам нават абняць свайго сябра. З асаблівым выпрабаваннем сутыкнуліся многія вернікі, якія па прычыне небяспекі вымушаны заставацца дома і ўдзельнічаюць у святой Імшы толькі анлайн. Вядома, гэта няпростае рашэнне — адмовіцца ад таго, чаго сэрца так прагне. Нашыя парафіяне, якія цяпер бачаць цуд Эўхарыстыі толькі праз камп’ютары і смартфоны, напісалі невялікія лісты, у якіх распавядаюць, як яны перажываюць гэтую сітуацыю. Магчыма, іх сведчанні камусьці стануць падтрымкай на дарозе веры ў гэты складаны час, а камусьці дапамогуць пераасэнсаваць свае адносіны да Эўхарыстычнага Езуса і парафіяльнай супольнасці.
Знаёмцеся — Віктар, наш парафіянін, актыўны ўдзельнік хора Effata . Нядаўна яму споўнілася 65 гадоў.
Вялікая Субота - асаблівы дзень цішыні ўсяго Касцела, дзень які мае падрыхтаваць нас да радасці Змёртвыхпаўстання. Няправільна было б яго прысвяціць выключна для таго, каб схадзіць у касцёл асвяціць стравы на Велікодны стол. Гэта таксама добрая нагода для асаблівай малітвы перад гробам Збаўцы.
Мы ўсе прызвычаіліся да назвы «Вялікая пятніца», ведаем, што ў гэты дзень адбывацца, але калі ў апошні раз мы задумваліся над тым, што азначаюць гэтыя словы? У ангельскай мове гэты дзень называецца Good Friday , што перакладаецца як «добрая пятніца». Чаму Вялікую пятніцу назывюць добрай, калі гэта азначае дзень пакут і смерці Езуса?
У Вялікі чацвер Імшою Вячэры Пана пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. З самой назвы бачна, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца Апошняя Вячэра, падчас якой Хрыстус устанавіў Сакрамэнты Эўхарыстыі і Святарства, даючы вучням наказ аб братняй любові.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.