Каб убачыць сэнс Трыдуума, трэба разглядаць яго як адзінае цэлае — ад вечара ў Вялікі чацвер да благаслаўлення ў канцы Рэзурэкцыі. Гэта адна літургія, найважнейшая ў годзе, якая доўжыцца тры дні і тры ночы.

Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер Імшою Вячэры Пана. З самой назвы бачна, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца Апошняя Вячэра, падчас якой Хрыстус устанавіў Сакрамэнты Эўхарыстыі і Святарства, даючы вучням наказ аб братняй любові.

Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў спецыяльна падрыхтаванае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту ў Гэтсыманіі. З алтара знімаецца абрус, а табэрнакулюм застаецца пустым і прыадчыненым.

              

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.