18 лістапада 1920 года ў Савецкай Расіі пастановай Народных камісарыятаў Аховы здароўя і Юстыцыі «Аб ахове здароўя жанчын» было легалізавана бясплатнае правядзенне абортаў у савецкіх бальніцах. Закон пачаў дзейнічаць на большай частцы былой Расійскай імперыі, уключаючы сённяшнюю Беларусь. Гэты дзень з’яўляецца афіцыйным пачаткам распаўсюджвання па ўсім свеце «цывілізацыі смерці», як яе пасля назваў Ян Павел II у сваёй энцыкліцы Evangelium Vitae.

Сёлета абаронцы жыцця з Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана, Польшчы і іншых краін аб’ядналіся ў малітоўным ланцужку, які праходзіў з 18 па 21 лістапада, падчас якога вернікі прасілі Бога аб прабачэнні за грахі супраць жыцця, што здзяйсняюцца на нашай зямлі.

У нашай парафіі 18 лістапада з сумнай нагоды 100-годдзя легалізацыі абортаў цэлебравалася святая Імша і адбылося адмысловае набажэнства перапрашэння.

Паводле Jan.by, Catholic.by

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.