
IV нядзеля Вялікага посту або, інакш кажучы, Laetare сімвалізуе радасць надыходзячага свята Пасхі. Але ў гэты дзень, 14 сакавіка, была яшчэ адна нагода для радасці — Андрэй Рамашка і Багдан Сырыца далучыліся да групы парафіяльных лектараў.
Лектар — гэта асоба, устаноўленая для чытання тэкстаў Святога Пісання, за выключэннем Евангелля, падчас Літургіі. Ён можа таксама чытаць інтэнцыі малітвы вернікаў, а калі адсутнічае псальміст, прамаўляць паміж чытаннямі псальмы. Каб стаць лектарам, неабходна здаць экзамен, які складаецца з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай. Тэарэтычная частка ахоплівае шэраг пытанняў, звязаных са святой Імшой, а практычная — непасрэдна само служэнне каля алтара.
«Я адчуваю вялікую адказнасць, калі чытаю Божае Слова. Бо ад таго, як лектар прачытае чытанне, залежыць тое, як людзі пачуюць і зразумеюць яго. У гэты момант ён з’яўляецца непасрэднай прыладай Хрыста, абвяшчае Слова іншым людзям»,— дзеліцца Андрэй Рамашка, які на св. Імшы прыступіў да паслугі лектара.






























Жаданне хлопцаў знаходзіцца пры алтары — гэта выраз іх любові да Збаўцы.
Свой шлях да служэння каля алтара Пана пачалі і кандыдаты ў міністранты: Юрый Пукіта, Аляксандр Туркін, Арцём Вайткевіч. Яны атрымалі вонкавы знак кандыдатаў — стужкі.
















«Сённяшняя падзея і ўвогуле справа фармацыі ЛСА для нас, душпастыраў, вельмі важная. Служэнне лектараў і міністрантаў патрэбнае нам, усёй парафіі і Касцёлу», — гаворыць ксёндз Уладзімір, адказны за Літургічную службу алтара ў нашай парафіі.



