Цэтлік // Відэа

  • Крыжовы шлях

  • Батлейка

  • Парафіяльныя рэкалекцыі адбыліся

    Нашы парафіяльныя рэкалекцыі скончыліся. Іх плён быць можа з'явяцца не адразу, аднак калі кожны з тых, хто свядома і сумленна перажываў іх будзе глядзець на сваё жыццё, то зможа заўважыць, што слова Божае пасеянае ў яго жыцці і ў ягонай душы не застанецца пакорліва ляжаць. Яно развіваецца, расце, мацнее - галоўнае каб цяпер быў правільны догляд за ім. І тады яно выдасць свой ​​плён.Калі хтосці захоча на нова праслухаць навуку айца рэкалекцыяніста, можа праслухаць або праглядзець іх на нашай старонке - відэа і аўдыё знаходзяцца ніжэй. Таксама запрашаем паглядзець фатаграфіі з першага дня рекалекцый.

  • Выступ парафіяльнага хору


    Скончваецца вячэрняя святая Імша, і вернікі разыходзяцца, намагаючыся як найхутчэй вярнуцца ў свае дамы, да сем'яў, хатніх справаў, гарачай вячэры... Аднак па аўторках і пятніцах вернікі, якія выходзяць з капліцы, часта сустракаюць некалькі чалавек, якія спяшаюцца ў супрацьлеглым напрамку — ад жытла да капліцы. Гэта збіраецца на рэпетыцыі  хор Vox Cordis («Голас сэрца») парафіі св.Яна Евангеліста і Максімільяна Марыі Кольбе, што ў Кунцаўшчыне.

  • Пілігрымка да Святой Зямлі

    З даўніх часоў,паломнікі накіроўвалі свае крокі на Святую Зямлю, каб тут, крочачы па слядах Хрыста, перажыць не проста адно з мностваў падарожжаў свайго жыцця, але пілігрымку веры. Стоячы на гэтай зямлі, кожны з ніх імкнуўся ўдыхаць яе пахі і водары, адчуваючы, як святая гісторыя, якую спазнаваў чытаючы Святое Пісанне, стаецца часткай рэальнага жыцця. Вера жыцця - гэтага часта не хапае - жывем верай тэорыі. Дакрануцца да святой рэальнасці, якая заключана ў паўсядзённым жыцці, гэта тое, чаго так часта нам не стае ў нашай шэрай штодзёнасці. Убачыць маленькія жамчужныя выспачкі прыгажосці, дабра і святасці -сярод мора граху і зла не проста. Пілігрымгэтатой, хто глядзіць верай, адчувае верай, пазнае верай. Умацоўваючы тым самым сваю надзею і любоў.


     Першы дзень пілігрымкі  - Першы дзень пілігрымкі (Працяг)


      - Другі дзень пілігрымкі  - Трэці дзень пілігрымкі


      - Чацвёрты дзень пілігрымкі - Пяты дзень пілігрымкі 


     - Шосты дзень пілігрымкі  - Сёмы дзень пілігрымкі

    Святая Імша на гары Табор - гары Перамянення Пана!

     


  • Аднаўленне прысягаў хросту на рацэ Ярдан

  • Memento mori — памятай аб смерці

  • Майстар клас сервіроўкі стала

    У суседняй з намі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшлі майстар класы па падрыхтоўцы і сервіроўцы святочнага стала. Вашай увазе прапануем невялікі фільм з гэтага свята.

  • Спевы Іннесы

    Ахвяраванне

  • Што азначае знак крыжа

  • Крыж святога Дам'яна

    Св. Францішак з Асізі ўсё сваё жыццё перажыў пад знакам Крыжа. Яго навяртанне распачалося перад вобразам Крыжа св. Дам'яна і два гады да смерці ён атрымаў на сваім целе знакі Пакутаў Пана. 

    Крыж св. Дам'яна - гэта ікона, якая прадстаўляе Пана Езуса, грандыёзная постаць якога аймае большую частку вобраза. Ён, як гаворыць надпіс над Яго галавой, ёсць IHS NAZARE REX IUDEORUM (Езус Назаранін Кароль Юдэйскі). На іконе Ён прадстаўлены ў момант кульмінацыі сваёй гісторыі: Пасха Яго Смерці і Уваскрасення.

    Пакланяемся Табе, Пане, бо праз Крыж твой Святы, Ты збавіў свет...

  • Запрашаем на свята св. Максімільяна.


    14 жніўня ў Касцёле абыходзяць успамін св. Максімільяна Маріі Кольбэ. У гэтым дню наша парафмя перажывае свята свайго апекуна. Святыя Імшы ў гэты дзень будуць адбывацца:

    7 15 

    12 00

    19 00

    Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца набажэнства да св. Максімільяна Марыі Кольбэ з магчымасцю асабістага ўшанавання рэліквій святога, якія былі перададзены мінскай парафіі Святога Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ братамі з кляштара ў Непакалянове.

    Сардэчна запрашаем прыняць удзел у нашай супольнай малітве і радасці з нагоды нараджэння для неба нашага апякуна. Больш падрабязна а св. Максімільяне можна даведацца на нашай старонцы.


     /2/patrons/2-kolbe


    Галерыя фотаздымкаў са святым Максімільянам М. Кольбэ



  • Чаму наша вера слабая?

  • Касцёльны шлюб: патрэбны ці неабходны?

  • Мюзікл "Не забівай!"

    Забойства (арт. 139—143 КК Рэспублікі Беларусь) — гвалтоўнае пазбаўленне жыцця. Паняцце «забойства» звычайна выкарыстоўваецца ў дачыненні да гвалтоўнага і супрацьпраўнага пазбаўлення жыцця чалавека. Звычайна забойства маральна і юрыдычна асуджаецца. 

    Паводле статыстычных данных на працягу года ў свеце забіваюць каля 55 мільёнаў дзяцей. У Беларусі ў 2007 годзе на 100 народжаных дзяцей забівалі 45 дзяцей. У Расіі на 1000 народжаных забіваюць 1022 чалавека! 

    Аборт - гэта забойства!


  • Што такое дабро?

  • Ці прамаўляе Бог праз сны

  • Першая Камунія

  • Ці верыць гараскопам?

  • Чаму мы павінны прабачаць